18 верасня 1947 году быў прыняты закон аб Нацыянальнай бяспецы ЗША, які стаўся днём нараджэння адной з самых вядомых спецслужбаў у свеце – ЦРУ.
Асноўнай функцыяй Цэнтральнага разведвальнага ўпраўленне ЗША з'яўляецца збор і аналіз інфармацыі аб дзейнасці замежных арганізацый і грамадзян. Гэта асноўны орган знешняй разведкі і контрразведкі ЗША.
Першыя крокі па стварэнню спецыяльнай службы выведкі былі зроблены падчас Другой Сусветнай вайны, тады быў сфармірованы Аддзел стратэгічнай службы, які ўдзельнічаў у распрацоўцы аперацый супраць гітлераўскай Германіі і яе саюзнікаў. З пачаткам Халоднай вайны перад сакрэтнай службай узніклі новыя мэты. Акт па нацыянальнай бяспецы надаваў ЦРУ шырокія паўнамоцтвы, у якія ўваходзілі: сабатаж, анты-сабатаж, знішчэнні, падтрымка і арганізацыя падпольнага супрацьстаяння, партызанскага руху, падтрымка мясцовага антыкамуністычных элементаў у краінах свабоднага свету, якія знаходзяцца пад пагрозай камунізму.
Першым дырэктарам ЦРУ быў Ален Далэс. Сярод дырэктараў ЦРУ быў і будучы прэзідэнт ЗША Джордж Буш старэйшы.
Сярод найбольш вядомых палітычна-вайсковых аперацый, распрацаваных ЦРУ, былі і накіраваныя супраць распаўсюджвання камунізму ў свеце. Гэта акцыя «Поспех» супраць абранага на выбарах прэзідэнта Гватэмалы Хакоба Арбенса; аперацыя «Фенікс», якая праводзілася падчас вайны ў В’етнаме і заключалася ў ліквідацыі палітычных і ідэалагічных лідараў войска Паўночнага В’етнаму; аперацыя «Цыклон», якая датычыла фінансавання і ўзбраення афганскіх маджахедаў падчас вайны ў Афганістане. Штогод на рэалізацыю гэтай праграмы трацілася 630 мільёнаў долараў. Аперацыя ў Заліве Свіней з мэтай ліквідацыі рэжыму Фідэля Кастра.
Зусім нядаўна ў сусветнай прэсе разгарэўся скандал, звязаны з тым, што ЦРУ тайна перавозіла і трымала ў сакрэтных турмах людзей, якія падазраваліся ў тэрарызме. Такі вязніцы былі на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы, у тым ліку ў Польшчы і Румыніі, Славакіі, Чэхіі і Германіі.
Павал Усаў