Беларуская Служба

Псіхалагічная залежнасць: мозг хутка прывыкае да бесперапыннага прагляду серыялаў

26.10.2021 15:39
У эпоху інтэрнэту і розных стрымінг-платформаў, не трэба мець тэлевізара, каб стаць залежным ад тэлебачання або серыялаў.
Аўдыё
  • Калі не сачыць за часам, які прысвячаем на прагляд серыялаў, можна стаць залежным
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Kaspars Grinvalds

Кожны чалавек ведае, што існуюць дрэнныя звычкі, якія шкодзяць нашаму здароўю. Мы дасканала разумеем, што лепш не паліць цыгарэтаў, не піць алкаголь у вялікай колькасці, не спрабаваць прымаць ці калоць наркотыкі. Аднак існуюць іншыя звычкі, якія на першы позірк даволі нявінныя і бясшкодныя, але ў некаторых выпадках могуць вельмі дэструкцыйна ўплываць на наша жыццё. Напрыклад, працагалізм. Працавіты чалавек успрымаецца выключна пазітыўна ў нашых краінах – яго хваляць блізкія, цэняць наймальнікі, ён робіць кар’еру. Але, калі парушана раўнавага паміж працай і свабодным ад яе часам, які чалавек прысвячае блізкім, сябрам і ўласнай асобе, гэта можа стаць небяспечным. Іншы прыклад – тэлебачанне. Цяжка пражыць зусім без яго, хаця некаторым людзям удаецца зусім пазбыцца тэлевізара. Аднак цяпер, у эру інтэрнэту і розных стрымінг-платформаў, не трэба мець тэлевізара, каб стаць залежным ад тэлебачання або серыялаў. Калісьці, калі акрэслены серыял паказвалі па тэлевізару раз у тыдзень, людзі чакалі яго з нецярпеннем, каб убачыць, што здарыцца далей у жыцці любімых герояў. Цяпер няма неабходнасці чакаць. Серыялы можна глядзець адну серыю за другой – і так увесь сезон, скажам, 20 або 30 частак. І лёгка трапіць у залежнасць. Вось што сказалі прахожыя ў польскай сталіцы.

- Як чалавек уцягнецца, і яшчэ не ходзіць на працу, то сапраўды можна стаць залежным.

- Усю ноч магу глядзець, да трэцяй гадзіны раніцы – неяк так.

- Я таксама, калі ёсць час, то сядаю і гляджу, нават ноччу. У выходныя дні магу глядзець запар і пяць серыяў. Калі ўцягнуся, серыял мне падабаецца, то пасля таго, як усе серыі пагляджу, то дзіўна сябе адчуваю, мне сумна без яго.

Паводле сацыёлага доктара Томаша Мартысяка (Tomasz Martysiak) з Вышэйшай банкаўскай школы ў Торуні, залежнасць ад серыялаў здараецца не так рэдка, як можа здавацца. Спецыялісты ў ЗША ўжо нават прыдумалі спецыяльны тэрмін для гэтай з’явы.

- Амерыканскія даследчыкі ўжо назвалі гэтую з’яву тэрмінам binge-watching, што можна перакласці як «глядзець нешта працяглы час, без перапынку». Чалавек сядае перад камп’ютарам або смартфонам, тэлевізарам і глядзіць серыял ад першай да апошняй серыі, амаль не робячы перапынкаў. Калісьці людзі чыталі кнігі ад першай да апошняй старонкі, а цяпер глядзяць серыялы. І паяўляецца праблема. Псіхатэрапеўты ўжо прапануюць лячэнне залежнасці ад серыялаў. Гэта значыць, што праблема сустракаецца ўсё часцей.

Ці чалавек у стане сам заўважыць, што ён занадта шмат часу прысвячае на прагляд серыялаў? Некаторыя, канешне ж, так, у пэўны момант заўважаюць, што серыялы адбіраюць у іх магчымасць прысвячаць увагу сваім блізкім, хобі ці іншай, карыснай актыўнасці. І адмаўляюцца ад прагляду або абмяжоўваюць час. Аднак часцей блізкія асобы арыентуюцца, што нешта не так і звяртаюцца да спецыяліста.

- Мая жонка працуе псіхатэрапеўтам. Яна кажа, што яе пацыенты рэдка па ўласнай ініцыятыве прыходзяць з гэтай справай і самі кажуць, у чым заключаецца іх праблема. Часцей бывае так, што падчас размовы выходзіць, што ў пацыента назіраецца менавіта такая цяжкасць – яны не могуць спыніцца з праглядам серыялаў. Рэдка здараецца, што хтосьці прыходзіць і кажа: «Добры дзень, у мяне залежнасць ад серыялаў або камп’ютарных гульняў». Спачатку чалавек адмаўляе, пераконвае, што яго гэта не датычыць.

Тэрапеўт адзначае, што людзі адносна лёгка ўпадаюць у залежнасць у выніку ўласцівасцяў свайго арганізму.

- Наш мозг працуе паводле падобнага прынцыпу, як цягліцы. Калі ён прывыкне да чагосьці, то пазней яму гэта патрэбнае. Калі мы прывыкнем, што можна прагледзець усе серыі фільму адначасова, то пазней нам гэтага не хапае, адной серыі нам мала, застаецца незадаволенасць. Здараецца, што людзі бяруць водпуск, каб паглядзець любімы серыял. Гэта ўжо можа быць сігнал, што нешта не так. Іншыя сімптомы – раздражненне, злосць, калі няма доступу да сеціва, калі нешта не паяўляецца ў акрэсленым часе, нядбайнасць пра абавязкі, а нават такая простая рэч, як адсутнасць клопату пра знешні выгляд або рацыянальнае харчаванне. Гэта сімптомы, якія сведчаць аб тым, што чалавек можа быць залежны ад серыялаў і яму патрэбная дапамога.

Залежнасць ад серыялаў развіваецца даволі хутка, тым больш, што аўтары фільмаў ведаюць, як прыцягнуць увагу і заканчваюць кожную серыю «на самым цікавым месцы», каб глядач хацеў як мага хутчэй убачыць працяг.

І Пр. ПР/пер. нг