У Каталіцкім касцёле сёння распачынаецца час Адвэнту. Гэта перыяд чакання другога і апошняга прышэсця Збаўцы. Гэта час, які таксама рыхтуе вернікаў да Каляд. Само слова «Адвэнт» паходзіць ад лацінскага «adventus», што азначае «прыход». Гэты літургічны перыяд з’яўляецца часам чакання прышэсця Збаўцы. У католікаў ён працягваецца чатыры тыдні.
Рэкалекцыі – гэта адна з традыцый паста ў Каталіцкім касцёле. Гэта некалькі дзён, калі ў храмах праходзяць набажэнствы з запрошаным прапаведнікам. Яго казанні і навука прысвячаюцца нейкай канкрэтнай тэме, якая набліжае вернікаў да свята Раства.
Адвэнт у Польшчы і Беларусі ўзбагачаецца раратамі. Гэта святая імша ў гонар Найсвяцейшай Панны Марыі, якая звычайна адпраўляецца кожны дзень на світанні, а вернікі прыходзяць на яе з запаленымі свечкамі. Рараты заклікаюць хрысціян быць пільнымі ў чаканні прышэсця Збаўцы і быць гатовымі да Суднага дня.
Адвэнт працягваецца да Каляднага вечара, да 24 снежня.
Праваслаўныя вернікі перад Калядамі перажываюць саракадзённы калядны пост, які называюць «Піліпаўкай». Ён пачынаецца 28 лістапада – на наступны дзень пасля ўспаміну св. Піліпа ў праваслаўнай царкве.
Гэта адзін з чатырох асноўных пастоў, якія ёсць у праваслаўным літургічным годзе. Падчас яго вернікаў абавязваюць строгія правілы: рыбу, мяса і малочныя прадукты есці нельга. Таксама вернікі адмаўляюцца ад удзелу ў шумных гульнях.
Аднак, праваслаўныя святары падкрэсліваюць, што ў калядным посце ўстрымацца ад граху важней, чым устрыманне ад ежы. Піліпаўка ў праваслаўі заканчваецца каляднай вячэрай, якая таксама посная.
Апошнія дні посту з'яўляюцца найвялікшым выклікам для праваслаўных і вернікаў усходніх літургічных традыцый, калі зноў зʼяўляюцца даволі жорсткія правілы харчавання.
ав