Падчас Маршу памяці выклятых жаўнераў праз Гайнаўку прайшлі прадстаўнікі нацыяналістычнага руху. Грамадзяне сталі на іх шляху, за што і былі гвалтоўна пасунутыя з дарогі паліцыяй, піша Gazeta Wyborcza.
Пасля Маршу памяці выклятых жаўнераў у Гайнаўцы міліцыянты хочуць пакараць больш за 40 чалавек, у асноўным тых, хто яго блакаваў. Аднаго чалавека абвінавачваюць у парушэнні цялеснай недатыкальнасці супрацоўніка паліцыі. За прапаганду фашызму таксама былі арыштаваныя два ўдзельнікі шэсця.
Марш памяці выклятых жаўнераў у Гайнаўцы кожны раз выклікае шмат спрэчак, бо яго арганізатары ўслаўляюць Рамуальда Райса «Бурага». Гэтага чалавека Інстытут Нацыянальнай памяці Польшчы ў 2005 годзе прызнаў датычным да злачынстваў з прыкметамі генацыду. Рамуальд Райс «Буры», камандзір 5-й віленскай брыгады, адказны за пацыфікацыю беларускіх вёсак на Беласточчыне і забойствы прынамсі 80 цывільных жыхароў тых вёсак у студзені і лютым 1946 года на тэрыторыі былога Бельскага павета.
вх