Беларуская Служба

Цэнтр урадавай бяспекі Польшчы перасцерагае палякаў ад дэзінфармацыі з Расіі

24.02.2022 11:12
Расійскія тролі наводзяць хаос.
.
.PAP/EPA/TOMS KALNINS

Цэнтр урадавай бяспекі перасцерагае ад дэзінфармацыі з Расіі і ілжывай інфармацыі ў польскіх СМІ і інтэрнэце. У асноўным гаворка ідзе пра непраўдзівыя паведамленні аб гарантыях бяспекі НАТА і ЗША. Цэнтр прыводзіць прыклады такіх паведамленняў, піша gazeta.pl.

«Галоўныя рысы ілжывых наратываў, якія прысутнічаюць у польскай інфармацыйнай сферы, звязаныя з успрыманнем гарантый бяспекі НАТА і ЗША. Гэты наратыў з'яўляецца элементам пастаяннай аперацыі па дэзінфармацыі, якая падрывае саюзніцкія адносіны і бяспеку Польшчы», – чытаем у паведамленні Цэнтра ўрадавай бяспекі.

У сацсетках апублікаваныя прыклады ілжывай інфармацыі, якая нядаўна зʼявілася ў СМІ.
«Мы можам разлічваць на сваіх саюзнікаў толькі ў мірны час, але ў выпадку абвастрэння сітуацыі яны вылецяць, як толькі прыбудуць», – гаворыцца ў адной з ілжывых звестак, якія зʼявіліся ў сеціве ў сувязі з дзеяннямі Расіі. Іншы прыклад: «У НАТА мы ці не, можа аказацца неістотным».

Расійскія тролі распаўсюджваюць у інтэрнэце ілжывую інфармацыю, у тым ліку аб прысутнасці брытанскіх і амерыканскіх войскаў: «Амерыканцы і ангельцы выводзяць войскі з Украіны, бо баяцца ўварвання Расіі. Гэта ўрок для Польшчы».

ав

Вайна ўдарыла па рынках

24.02.2022 09:46
Еўрапейскія фондавыя індэксы пачалі сесію ў чацвер з моцных падзенняў.