Беларуская Служба

Праваслаўныя вернікі святкуюць сёння Вербную нядзелю

17.04.2022 10:13
Свята ўваходу Ісуса ў Ерусалім, якое адзначаецца ў апошнюю нядзелю перад Вялікаднем.
Аўдыё
  • Праваслаўныя святкуюць Вербніцу
.
.WFranz/pixabay.com/CC0

Святкаванне Уваходу Гасподняга ў Ерусалім распачалося ў старажытныя часы і прысвечана ўспаміну вядомай евангельскай падзеі, калі Ісус Хрыстос прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на Крыжы. Жыхары Ерусаліма сустракалі Яго з пальмавымі галінамі і словамі: Асанна!

Сімвалам пальмавых галінак, якімі сустракалі Божага Сына, здаўна з’яўляюцца вербы, з якімі вернікі прыходзяць у цэрквы:

-На галінках ёсць кветкі, стужачкі. Мы робім самыя ці купляем вербачкі, зробленыя дзецьмі ў царкве. Калі надвор’е дазваляе, то самыя шукаем вярбовыя галінкі і іх упрыгожваем стужачкамі, каб прыгожа выглядала. Сапраўдныя вярбовыя галінкі, не штучныя. Пасля асвячэння вярбу кладзем на ікону. А калі заходзім дадому, то ёсць традыцыя казаць: Не я б’ю, вярба б’е.

У праваслаўі Вербнай нядзелі папярэднічае субота ўваскрашэння Лазара. Расказвае вернік Славамір Макаль:

-Гэта ўспамін самага важнага цуда Ісуса Хрыста напярэдадні Яго смерці. Хрыстос у гэтым часе кажа сваім вучням, што ідзе ў Ерусалім і там яго чакае ўкрыжаванне. Для габрэяў цуд уваскрашэння Лазара з’яўляецца прычынай, чаму такі вялікі натоўп вітае Ісуса ў Ерусаліме падчас Вербнай нядзелі. Гэта цікавы дзень, бо ёсць радасць, але ўжо неўзабаве пачынаецца тыдзень пакутаў. Чаму мы радуемся? Радуемся, бо нягледзячы на тое, што Ісус Хрыстос ідзе на пакуты, мы верым, што Ён змёртвыхпаўстанне. Мы ведаем, што гэтай ахвяры не пазбегнуць для таго, каб мы былі збаўленыя. І гэта пасыл для ўсіх хрысціян.

Царква вельмі ўрачыста і глыбока перажывае ўвесь Вялікі Тыдзень. У набажэнствах гэтага тыдня ўспамінаюцца апошнія дні зямнога жыцця Хрыста, у тым ліку яго пакуты, смерць і ўваскрасенне.

ав

Больш на гэтую тэму: Багацце веры

Як святкаваць Пасху з сэрцам, калі яно перапоўнена непрыяззю да рэжыму?

17.04.2022 06:00
На гэтае пытанне адказвае ксёндз Вячаслаў Барок, які сам стаў ахвярай рэжыму.