Інгрэдыенты
600 г рэвеню
цукровая пудра
Цеста
200 г сметанковага масла
200 г цукровай пудры
4 яйкі
250 г мукі
1 лыжачка разрыхляльніка
Вобмешка
150 г мукі
80 г сметанковага масла
100 г цукру
Сметанковае масла і яйкі дастаньце з халадзільніка. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў Цэльсія. Форму са здымным бортам дыяметрам 24–25 см пашмаруйце сметанковым маслам.
Кандытарская дробка (вобмешка)
На малым агні ў рондалі растапіце сметанковае масла, дадайце цукар і праз некаторы час муку, змяшайце і астудзіце.
Падрыхтоўка
Сметанковае масла і цукровую пудру ўзбіце на аднародную масу. Працягваючы ўзбіваць, дадавайце па адным яйку з інтэрвалам прыкладна ў 3 хвіліны, увесь час інтэнсіўна ўзбіваючы масу.
Скіньце хуткасць міксера да сярэдняй і дадайце муку ды разрыхляльнік, лепш за ўсё ў 2-3 прыёмы, кожны раз змешваючы, пакуль інгрэдыенты не спалучацца ў аднастайнае цеста.
Перакладзіце ў форму, зверху палажыце нарэзаны рэвень (рабарбар). Пасыпце вобмешкай і пастаўце ў разагрэтую духоўку.
Выпякайце каля 60 хвілін. Пасыпце цукровай пудрай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл