Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім карыснае снеданне – чарэшню пад аўсянымі шматкамі (РЭЦЭПТ)

29.06.2022 06:03
Варта скарыстацца рэцэптам і зрабіць страву з чарэшняй цяпер, у самы разгар сезону.   
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: карыснае снеданне – чарэшня пад аўсянымі шматкамі
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/j.chizhe

Рэцэпт на 2-3 порцыі

600 г чарэшні (можна змяшаць з парэчкай, у тым ліку замарожанай)

8 сталовыя лыжкі клёновага сіропу або 8 лыжак цукру

2 шклянкі аўсяных шматкоў

3 сталовыя лыжкі лімоннага соку

5 сталовых лыжак сметанковага масла

Падрыхтоўка

Разагрэйце духоўку да 200 градусаў С. Выдаліце косткі з чарэшні, а больш буйныя нарэжце на часткі. Выкладзеце ў форму і заліце 3 сталовымі лыжкамі кляновага сіропу альбо засыпце 3 лыжкамі цукру.

Змяшайце аўсяныя шматкі з астатняй часткай кляновага сіропу альбо цукру, лімонным сокам, сметанковым маслам пакаёвай тэмпературы.

Выкладзеце вобмешку на чарэшню і пастаўце ў разагрэтую духоўку.

Выпякайце 25-30 хвілін да залацістага колеру.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец