Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем літоўскі халаднік (РЭЦЭПТ)

05.07.2022 06:02
Гэтая лёгкая, карысная і духмяная страва вельмі добра пасуе на спякотнае надвор'е.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем літоўскі халаднік
Халаднік фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

1 пучок маладых буракоў

2 агуркі

100 г радыскі

2 яйкі

пучок цыбулі

пучок кропу

200 мл ёгурту

150 мл 30-працэнтных вяршкоў

400 мл кіслага малака

500 мл вады

соль, перац

Буракі ачысціце і дробна нарэжце: буракі невялікімі кубікамі, а лісце – тонкай стужкай.
Наліце ў рондаль ваду і дадайце нарэзаныя буракі. Пачакайце, пакуль усё закіпіць, а затым дадайце лісце буракоў. Варыце каля 5 хвілін. Зніміце з агню і пераліце ў вялікі рондаль. Пакіньце астываць.
У астылы суп з буракамі дадайце кіслае малако, ёгурт, вяршкі, дробна нарэзаныя агуркі, цыбулю, радыску і кроп. Змяшайце і запраўце соллю і перцам.

Зварыце ўкрутую яйкі і дадайце ў кожную порцыю палову варанага яйкі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец