Беларуская Служба

Вірусолагі: «Трэба казаць пра новую хваробу – COVID-22»

06.07.2022 15:01
Генетычныя варыянты SARS-CoV-2, якія зараз нас атакуюць адрозніваюцца ад зыходнага штаму і выклікаюць зусім іншыя сімптомы.
Kc
Kаранавіруcgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Некаторыя вірусолагі лічаць, што генетычныя варыянты SARS-CoV-2, якія зараз нас атакуюць, ужо настолькі адрозніваюцца ад зыходнага штаму і выклікаюць зусім іншыя сімптомы, што трэба казаць пра новую хваробу – COVID-22, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Фармацэўтычныя кампаніі і незалежныя навукоўцы правяраюць якасць новых вакцын супраць COVID-19.

У выданні пішуць, што ёсць дзве навіны: добрая і дрэнная. Добра тое, што ўвядзенне бустэрнай дозы новай вакцыны выклікае моцную імунную рэакцыю, тобок, чаканы патэнцыйны ахоўны эфект. Дрэнная навіна заключаецца ў тым, што новыя вакцыны рыхтуюцца да асенне-зімовага сезону, а наступная хваля пандэміі ўздымаецца ўжо цяпер.

Напрыклад, 5 ліпеня ў Францыі было зафіксавана 200 тысяч захворванняў, а толькі днём раней паведамлялася пра 100 тысяч. Тое ж самае ў Іспаніі, дзе ўжо кажуць пра сёмую хвалю COVID-19, у Германіі, Аўстрыі, Італіі, Грэцыі і Вялікабрытаніі.

У Польшчы таксама рост захворвання можна ўбачыць няўзброеным вокам.

яс