Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім папулярны ў Польшчы салат (РЭЦЭПТ)

19.07.2022 17:40
Салат, які называецца мізэрыя, у Польшчы часта падаецца да мясной стравы і гарніра. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім папулярны ў Польшчы салат
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneA StockStudio/shutterstock.com

Інгрэдыенты

4 агуркі (найлепш грунтавыя)

свежы кроп

зялёная цыбуля

4 сталовыя лыжкі смятаны

соль

молаты перац

зубчык часныку

Агуркі ачысціце са скуркі і нарэжце тонкімі скрылікамі. Пасаліце па смаку і адстаўце на некаторы час, каб яны пусцілі сок. У гэты час змяшайце смятану з перцам, кропам і часныком. Калі смятана салодкая, то можна дадаць лімонны сок або вінны воцат. Адцадзіце праз сіта агуркі, каб пазбавіцца гурковага соку. Злучыце са смятанай і падавайце ў якасці гарніру да абеду.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец