Беларуская Служба

Наймалодшаму прафесару ў Польшчы 29 гадоў

29.07.2022 18:21
Рашэннем Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды Матэвушу Голду (Mateusz Hołda) прысвоена званне прафесара медыцынскіх навук.
Аўдыё
  • Наймалодшаму прафесару ў Польшчы 29 гадоў; больш за 120 тысяч чалавек у Польшчы не ведаюць, што яны заражаныя вірусам гепатыту С; Жыхар Тарнава вырошчвае грыбы вешанкі на кававай гушчы.
Mateusz Hołda
Mateusz Hołda Autorstwa Heartcmuj - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=101751225

Самы малады прафесар Матэвуш Голда працуе на медыцынскім факультэце Collegium Medicum Ягелонскага ўніверсітэта. У інтэрв'ю Польскаму радыё ён падкрэсліў, што яму спатрэбілася дзевяць гадоў працы ва ўнівэрсытэце, каб атрымаць званне прафесара:

- Я спадзяюся, у мяне цяпер пачынаецца этап спакойнай працы, бо мне ўжо не трэба змагацца за тытулы, не трэба нічога даказваць. Я магу цяпер аддаць сябе працы згодна з маімі ведамі. Я буду займацца даследчыцкай дзейнасцю.

29-гадовы прафесар шмат гадоў быў звязаны з кафедрай анатаміі, дзе ён заснаваў міжнародную даследчую групу HEART, якая займаецца структурай сардэчна-сасудзістай сістэмы. Малады навуковец не з'язджае, мае намер працягнуць працу ў Ягелонскім універсітэце:

- Калі казаць пра медычную галіну, то нам няма чаго саромецца, у тым ліку ў нас на высокім узроўні кардыялогія. Польшча знаходзіцца ў сусветных лідарах. Мой калектыў таксама. Мы займаемся кардыяанатаміяй і кардыямарфалогіяй. Мы супрацоўнічаем з іншымі ўніверсітэтамі. Гэта яны едуць да нас, а не мы да іх. Мы імкнемся стварыць у Кракаве цэнтр вывучэння кардыямарфалогіі.

Матэвуш Голда, які спецыялізуецца на дыягностыцы і лячэнні сардэчна-сасудзістых захворванняў, набыў вопыт не толькі ў Польшчы, але і падчас стажыровак у Японіі і ЗША. Малады навуковец таксама стаў першым студэнтам, які атрымаў званне доктара медыцынскіх навук яшчэ да заканчэння магістратуры, На яго рахунку больш за сто навуковых публікацый.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка