Інгрэдыенты
1 кг цукінія
1 цыбуліна
1 морква
3 зубчыкі часныку
4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
3/4 шклянкі паніровачных сухароў
5 сталовых лыжак манных крупаў
4 сталовыя лыжкі здробленай пятрушкі
3 яйкі
соль, лыжачка перцу, лыжачка парашковай папрыкі, куркума, мацярдушка (арэгана)
Падрыхтоўка
Кабачок-цукінія памыйце, абсушыце і натрыце на буйнай тарцы. Цыбуліну таксама натрыце на тарцы, але для бульбы.
Змясціце цукінію і цыбулю ў вялікую міску, дадайце 2 чайныя лыжкі солі і змяшайце. Адстаўце прыкладна на паўгадзіны, пакуль цукінія не пусціць сок. Затым адкладзіце на сіта і вельмі асцярожна працадзіце.
Да адціснутых кабачкоў дадайце дробна нацёртую моркву, праціснуты праз прэс часнык, аліўкавы алей, паніровачныя сухары, манныя крупы, пятрушку і яйкі. Запраўце перцам, папрыкай, куркумай і мацярдушкай і старанна перамяшайце.
Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Кабачковую масу выкладзеце ў невялікую форму для кексаў, засланую паперай для выпечкі. Пастаўце ў духоўку і выпякайце каля 75 хвілін (ці крыху даўжэй, пакуль не падрумяніцца).
Перад запяканнем на паштэт можна пакласці пятрушку і парэзаную зялёную цыбулю, а зверху пашмараваць аліўкавым алеем.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл