Ад прэзiдэнцкіх выбараў 2020 году, пасля якіх пачаліся шматлюдныя пратэсты а ў адказ жорсткія рэпрэсіі з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да ўсяго што беларускае, прайшло два гады. Пад пeраслед трапілі найперш праваабаронцы, журналісты, дзеячы культуры, проста - актыўныя людзі. Шмат хто, каб пазбегчы арышту ці турмы, быў вымушаны з’ехаць з Беларусі за мяжу. Шмат гаворыцца пра з’ехаўшых сталічных журналістаў, а намнога менш пра тых, якія падаліся ў эміграцыю з меншых гарадоў.
Наш госць Ігар Палынскі, які два гады таму падчас выбарчай кампаніі і прэзідэнцкіх выбараў працаваў журналістам "Рэгіянальнай газеты", якая выходзіла ў Маладзечна.
Слухайце інтэрв'ю Яраслава Іванюка