Беларуская Служба

Украінскія бежанцы ў Польшчы павінны памятаць пра свае падатковыя абавязкі

16.08.2022 11:31
Гэта вынік міжнародных дагавораў, у тым ліку, канвенцыі, заключанай у 1993 годзе паміж Польшчай і Украінай.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:stevepb/pixabay.com/CC0 Public Domain

Неўзабаве знаходжанне многіх украінцаў у Польшчы перавысіць 183 дні. У тых, хто яшчэ не склаў справаздачу ў польскую Падатковую службу, можа быць праблема, паведамляе «Dziennik Gazeta Prawna».

Вайна ва Украіне пачалася 24 лютага бягучага года, таму на наступным тыдні час знаходжання першых бежанцаў з Украіны ў Польшчы перавысіць 183 дні, а гэта азначае, што чалавек, які знаходзіцца ў дадзенай краіне, абкладаецца абавязковым падаткам. Гэта вынік міжнародных дагавораў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, у тым ліку канвенцыі, заключанай у 1993 годзе паміж Польшчай і Украінай.

Газета нагадвае, што, паводле правілаў, падатак трэба заплаціць да 20-га чысла месяца, які наступнае пасля месяца, у якім тэрмін знаходжання ў Польшчы перавысіў згаданыя 183 дні. Прычым падатак трэба заплаціць з даходу, атрыманага з пачатку знаходжання ў Польшчы. На практыцы гэта азначае, што ў верасні частка ўкраінцаў павінна будзе заплаціць у Польшчы падатак за апошняе паўгода. Пазней яны будуць выплочваць падатак сістэматычна – кожны месяц.

Паводле выдання, такі абавязак датычыць нават грамадзян Украіны, якія працуюць дыстанцыйна для ўкраінскага працадаўцы, а члены іх сям’іі і дом, у які яны плануюць вярнуцца пасля вайны, застаюцца ва Украіне.

«Таксама ў гэтым выпадку ключавое значэнне мае перавышэнне тэрміну 183 дзён знаходжання ў Польшчы», – паясняе ў размове з выданнем «Dziennik Gazeta Prawna» падатковы кансультант Аркадыюш Лагоўскі. Ён дадае, што ў такім выпадку ўкраінцы могуць паспрабаваць вярнуць падатак, заплачаны на радзіме. Аднак невядома, ці ім удасца гэта зрабіць.

Праблем не будзе ў тых украінцаў, якія з першага дня працы ў Польшчы заявілі працадаўцы, што перанеслі свой «цэнтр жыцця» ў Польшчу. У такім выпадку, падатак у польскую падатковую інспекцыю плаціць працадаўца, паведамляе газета.

аз