Беларуская Служба

Параўноўваем вучобу ў польскай і беларускай базавай школе

30.08.2022 17:07
Мама школьніцы пра падрыхтоўку да 1 верасня: у польскіх бацькоў большы выбар асартыменту, чым у беларускіх.
Аўдыё
UOKiK zaznacza, że ceny artykułów szkolnych i podręczników są zależne od sprzedawców. Przed zakupem warto je porównać w różnych miejscach.
UOKiK zaznacza, że ceny artykułów szkolnych i podręczników są zależne od sprzedawców. Przed zakupem warto je porównać w różnych miejscach.Alexander_Safonov/Shutterstock

1 верасня – новы навучальны год, бацькам трэба падрыхтаваць вучняў у школу. Сёння мы вырашылі параўнаць гэтыя працэс і выдаткі ў Польшчы ды Беларусі. Напрыклад, у Польшчы падручнікі для базавай школы бясплатныя, вучні ў школе атрымліваюць бясплатна малако і садавіну, у Варшаве школьнікі могуць карыстацца бясплатна гарадскім транспартам.

А як сітуацыя выглядае ў Беларусі? Ці дзяржава клапоціцца пра дапамогу бацькам школьнікаў? На думку Вольгі Хвоін, дачка якой хадзіла ў першы клас у Мінску, а цяпер другі год будзе вучыцца ў школе ў Варшаве, больш важна нават не тое, што за колькі трэба купіць, а тое, што ў польскіх бацькоў значна большы выбар асартыменту.

- У Польшчы нашмат большы выбар рэчаў для пісьма, для малявання, а таксама абутку і вопраткі. Тут няма школьнай формы, а ў Беларусі ідуць пэўныя крокі да таго, каб увесці школьную форму, а цяпер уводзяць яе элементы, скажам, камізэлькі. Бацькоў гэта напружвае.

Што датычыць падручнікаў, я была прыемна ўражана, што ў Польшчы ўвесь камплект падручнікаў і працоўных сшыткаў бясплатны. У Беларусі Стэфанія хадзіла ў беларускі клас, гэта быў першы беларускі клас у нашай гімназіі, і на плечы бацькоў легла шмат абавязкаў – пошук падручнікаў, сшыткаў і г.д. Калі ствараецца беларускамоўны клас, бацькі будуць вельмі ідэйныя і адказныя. Калі ты хочаш вучыцца па-беларуску, трэба быць моцна заангажаваным у сам працэс.

У польскай школе ёсць элементы, пра якія павінна клапаціцца дзяржава – школьнікі вучаць гімн, ведаюць дзяржаўныя сімвалы, і гэта нармальна. Я заўважыла, што вучні шмат дыскутуюць, свабодна размаўляюць на розныя тэмы, у тым ліку вайны ва Украіне і ўдзелу ў ёй Беларусі. Няма аўтацэнзура, як у беларускай школе.

Уся гутарка – у далучаным файле аўдыё

нг/вх