У канцы жніўня стартуе місія Artemis I – першы з серыі палётаў, якія ў канчатковых рахунку павінны завершыцца вяртаннем астранаўтаў на Месяц і заснаваннем там пастаяннай базы.
Artemis – назва амерыканскай праграмы касмічных палётаў, якая ажыццяўляецца НАСА, прыватнымі кампаніямі і міжнароднымі партнёрамі, у т.л. Еўрапейскім касмічным агенцтвам. Праект стартаваў у канцы 2017 года.
Упершыню касманаўты ступалі па паверхні Месяца ў 1969 годзе, а апошні раз – у 1972 годзе. З тых часоў толькі беспілотныя зонды садзіліся на Месяц. Усяго па Месяцы прайшліся 12 чалавек.
Пасля 50 гадоў амерыканскае касмічнае агенцтва хоча аднавіць палёты на Месяц, а нават стварыць там касмічную базу.
Польскае касмічнае агенцтва спадзяецца, што падчас рэалізацыі праграмы Artemis польская касмічная прамысловасць будзе пастаўляць амерыканцам даследчыя інструменты, вымяральнае абсталяванне, робататэхніку і элементы кіравання.
PAP/аз