Беларуская Служба

Прафесар Мусял: Пасля вайны немцы абаранялі ваенных злачынцаў ад адказнасці

07.09.2022 10:01
У такой сітуацыі можна гаварыць пра адказнасць наступных пакаленняў, лічыць гісторык.
    , 1945
Руіны Каралеўскага замка ў Варшаве, 1945 годAutorstwa M. Wolagiewicz - photographer of Central Photographic Agency (CAF) in Warsaw - Warszawa 1945-1966, Warszawskie Wydawnictwo Prasowe RSW "Prasa" i Redakcja Tygodnika "Stolica", Warszawa 1967, p. 46.The book: Warszawa 1945-1970, published by: Wydawnictwo Sport i Turystyka, Warszawa, 1970, page 46., Domena publiczna, https

Немцы нішчылі Польшчу, і не з-за ваенных дзеянняў. Яны рабілі гэта свядома, знішчалі польскую эліту, знішчалі польскую габрэйскую меншасць. Усё гэта адбывалася з мэтай знішчэння польскай нацыі. Менавіта таму Польшча мае права на ваенныя рэпарацыі і польскія ўлады павінны падаць заяўку на іх атрыманне, кажа гісторык прафесар Богдан Мусял у інтэрв’ю парталу DoRzeczy.pl.

«У выпадку нападу Трэцяга Рэйху на Польшчу мы мелі справу з наўмыснымі дзеяннямі і наўмыснымі рашэнні нямецкага ўрада. Варта дадаць, што Адольф Гітлер не быў нейкім дыктатарам, але лідарам, які ў той час карыстаўся велізарнай падтрымкай нямецкага народа, большай, чым сёння Пуцін у Расіі. Немцы рабілі гэта мэтанакіравана, яны хацелі знішчыць польскую нацыю і ніколі за гэта не адказалі. (…) Былы канцлер Германіі Вілі Брандт абараняў нямецкіх злачынцаў ад пакарання за злачынствы супраць палякаў і іншых нацыяў. Гэта адбывалася пасля вайны. Прыцягнення да адказнасці вінаватых ніхто не хацеў, таму можна сказаць, што ў дадзеным выпадку адказнасць нясуць наступныя пакаленні», – лічыць прафесар Мусял.

Ён дадае, што Польшча ніколі не адмовілася ад ваенных рэпарацый, а дэкларацыя польскага ўрада, на якую зараз спасылаецца нямецкі бок, не мае юрыдычнай сілы, паколькі не існуе канчатковы пратакол. «Нават камуністычныя ўрады яго не падпісалі», – нагадвае гісторык. Ён таксама дадае, што Германія ўспрымае пытанне ваенных рэпарацый сур’ёзна і па сённяшні дзень выплачвае ахвярам вайны кампенсацыі за вайну, напрыклад, гомасексуалістам.

«Гомасексуалістам, якія пацярпелі ў выніку дзеянняў нацыстаў і выжылі пасля зняволення ў канцлагерах, а такое палажэнне дзейнічала толькі ў Трэцім Рэйху. Чаму немцы плацяць сваім, а не плацяць за шкоду палякам? Чаму дагэтуль нямецкія законы не былі адмененыя і польскія ахвяры не былі рэабілітаваныя, хоць іх забівалі па расісцкіх матывах(…).У 1950-я гады Германія заплаціла Ізраілю кампенсацыі за забітых польскіх грамадзян габрэйскага паходжання. Тады я пытаюся, чаму заплацілі ім, а не Польшчы?», – кажа гісторык прафесар Богдан Мусял у размове з парталам DoRzeczy.pl.

аз

Страты Польшчы ў часы Другой сусветнай вайны ацанілі на больш чым 6 трыльёнаў злотых

01.09.2022 17:27
Польшча будзе патрабаваць выплаты ваенных рэпарацыяў ад уладаў Германіі.

Яраслаў Качыньскі ў Le Figaro: час зводзіць рахункі паміж Германіяй і Польшчай

02.09.2022 11:35
«Германія не адказала за сваё нацысцкае мінулае і злачынствы».