Беларуская Служба

Ранні кантакт з забруджаным паветрам уплывае на кішэчныя мікробы і здароўе дзіцяці

09.09.2022 09:01
Пра гэта сведчаць вынікі даследаванняў навукоўцаў з Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures /pixabay.com/CC0 Public Domain

Уздзеянне забруджвання навакольнага асяроддзя ў маленстве змяняе мікрабіём кішэчніка і можа павялічыць рызыку розных захворванняў, паведамляе часопіс «Gut Microbes». Даследчыкі з Каларадскага ўніверсітэта ў Боўлдэры даказалі, што забруджанае паветра, якое дзеці ўдыхаюць на працягу першых шасці месяцаў жыцця, фармуе мікрабіём кішэчніка дзіцяці такім чынам, што можа спрыяць алергіі, атлусценню, дыябету, а нават уплываць на развіццё мозгу.

Гэта першае даследаванне, якое паказала сувязь паміж забруджваным паветрам і здароўем немаўлятаў у гэтым крытычным перыядзе развіцця.

Пры нараджэнні дзіця мае невялікую колькасць рэзідэнтных бактэрый. На працягу першых двух-трох гадоў жыцця ўздзеянне жаночага малака, ежы, антыбіётыкаў і іншых фактараў навакольнага асяроддзя ўплывае на фарміраванне мікрабіёма.

Гэтыя мікробы і метабаліты або пабочныя прадукты, якія яны вытвараюць у кішэчніку, уплываюць на многія сістэмы арганізма, як карысна, так і адмоўна.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

Эксперты: Вага школьнага ранца не павінна перавышаць 15 працэнтаў масы цела вучня

01.09.2022 09:16
Важна падабраць школьны заплечнік адпаведна да росту і вагі дзіцяці, нагадваюць эксперты.