Зборная Польшчы падчас чэмпіянату свету ў Катары будзе мець дадатковую падтрымку. – Усе ўкраінцы будуць заўзець за вас, – сказаў у Варшаве некалі выдатны ўкраінскі футбаліст Андрэй Шаўчэнка. Ён уручыў Роберту Левандоўскаму капітанскую павязку ў сіне-жоўтых колерах. «Левы» абвясціў, што возьме яе на чэмпіянат свету.
– Гэтая павязка – падзяка ўсёй Польшчы за падтрымку суседзяў у вайне. Яны змагаюцца за свабоду, і, ведаючы ўласную гісторыю, мы ведаем, наколькі гэта важна. Я ўжо гуляў з павязкай ва ўкраінскіх колерах, каб звярнуць увагу на сітуацыю з нашымі суседзямі. Цяпер я атрымаў ад Андрэя знак падзякі, чым вельмі ганаруся, – сказаў Левандоўскі, які пацвердзіў у сацыяльных сетках, што возьме ўкраінскую павязку на чэмпіянат свету.
Левандоўскі падзякаваў палякам, якія падтрымліваюць украінцаў. Ён таксама распавёў сваю гісторыю падтрымкі ўкраінскага народу.
– Я адчуваю сябе чалавекам, які падтрымлівае і спрабуе дапамагчы Украіне. Першы раз я надзеў павязку з украінскім сцягам на наступны дзень пасля ўварвання ў гэтую краіну, у папярэднім клубе. Я ведаў, што буду капітанам, сам прыдумаў зрабіць такую павязку, у мяне не было вялікіх магчымасцяў. Я сам яе шыў, каб трымалася на плячы. Гэта быў спантанны жэст, але я адчуваў, што ён патрэбны, – прызнаўся ён.
ав/niezalezna.pl