3 шклянкі мяснога або агародніннага булёну – 750 мл
2 сярэднія яйкі
5 плоскіх сталовых лыжак пшанічнай мукі – 50 г
соль і перац
Вельмі важна змяшаць яйкі і муку, каб атрымалася ідэальна гладкае цеста – гусцейшае, чым цеста на бліны. Зрабіць гэта можна відэльцам або венчыкам. Аднак, калі ёсць ручны блендэр, то лепш зрабіць менавіта ім.
У невялікім рондалі закіпяціце тры шклянкі мяснога або любога іншага булёну. Гэта таксама можа быць гародніны суп альбо малако.
Улівайце цеста ў кіпячую вадкасць тонкім струменьчыкам па ўсёй паверхні рондаля. Не змешвайце суп адразу, проста пачакайце некаторы час, каб цеста захавала сваю тэкстуру. Праз некаторы час зацірка падрасце і стане пухнатай. Суп павінен увесь час кіпець, але не моцна. Прыкладна праз хвіліну-паўтары суп можна выключыць.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл