«Białystok widzi mi się» – гэта гульня слоў, якую на беларускую мову бадай што не перакладзеш. Праект прыдумаў беларускі дзеяч Лукаш Леанюк, а заключаецца ён у тым, што ў гарадской прасторы з’явіліся скульптуры альбо постаці розных мядзведзікаў.
У 2018 годзе праект першы раз быў падтрыманы жыхарамі Беластока ў рамках грамадзянскага гарадскога бюджэту. Але аказалася, што ён настолькі спадабаўся жыхарам гораду, што атрымаў 7 тыс. галасоў падтрымкі і сёлета.
Лукаш Леанюк не скрывае, што натхненнем для яго сталі гномікі, сотні якіх стаяць ва Уроцлаве. З аўтарам размаўляе Яраслаў Іванюк.
слухайце аўдыёфайл
На фота: адзін з мядзьведзікаў у Беластоку і адзін з гномікаў ва Уроцлаве