Беларусы ў Беластоку гуртуюцца разам, і пры гэтым падтрымліваюць адзін аднаго. Беларуская салідарнасць мае самыя розныя праявы. Гэта і салідарныя дзеянні на палітычных акцыях, і падтрымка зняволеных па палітычных матывах, падтрымка незалежных культурніцкіх праектаў і тысячы лістоў, накіраваных за краты. Прыкладаў вельмі шмат. Яны як агульнабеларускія, так больш дробныя, лакальныя.
Калі за вакном снег, мароз і вецер Беларуская Дыяспара сустракаецца на пляжы ў беластоцкіх Дайлідах, каб праз купанне ў ледзяной вадзе падтрымаць палітзняволеных, выказаць сваю салідарнасць з праваабаронцамі і ўсім беларускім народам.
З актыўнымі маржамі на пляжы ў беластоцкіх Дайлідах гутарыла Анна Пятроўская.
слухайце аўдыё
Беларускія "маржы" на пляжы ў Беластоку