Збор дароў для Украіны працягваецца ў дабрачынных каталіцкіх арганізацыях «Карытасах» ва ўсіх польскіх дыяцэзіях. Кожны жадаючы можа прыняць удзел у агульнанацыянальная акцыі арганізацыі «Пасылка для Украіны», падрыхтаваць пакет з асноўнымі прадуктамі харчавання і сродкамі гігіены, які будуць адпраўленыя жыхарам Украіны.
— У гэтай дапамозе важны элемент асабістага ўдзелу донараў. Да пасылак прыкладаюцца лісты да ўкраінцаў, якія маюць патрэбу ў падтрымцы, - кажа намесьнік дырэктара «Карытасу» Люблінскай архідыяцэзіі ксёндз Павал Здыбель. -Вядома, ёсць розныя іншыя формы падтрымкі Украіны, перадачы грошай і канкрэтных рэчаў. Аднак, тут важным з'яўляецца асабовы элемент. Чалавек, які збірае пасылку, разумее, што яе адкрые канкрэтны чалавек ці сям'я ва Украіне. Яны будуць ведаць, што рыхтуючы пасылку, мы ўклалі туды сваё сэрца, высілак, прымаючы рашэнне, якія прадукты туды пакласці.
„Карытас” Кялецкай дыяцэзіі ў чарговы раз падтрымала жыхароў Украіны. На днях арганізацыя перадала ўсходнім суседзям матэрыяльныя дары. Па іх прыехаў ксёндз Анджэй Рак, які служыць у Тыўраўскай парафіі Вінніцкай вобласці.
Паводле яго слоў, у транспарце былі прадукты харчавання, сродкі гігіены, а таксама электрагенератары:
-Два тыдні таму ракеты цалкам знішчылі электрастанцыю каля Вінніцы. Таму стала ёсць праблемы з электрычнасцю, няма святла. Праз гэта побатавыя справы вельмі ўскладняюцца. Калі няма святла, то няма і вады, абагравання. Таму гэтыя электрагенератары цяпер на вагу золата і з'яўляюцца вельмі прыдатнымі.
Як дадае святар, падарункі паедуць не толькі ў Тыўраў, але і ў іншыя гарады Украіны.
Некалькі транспартаў з дарамі ўжо дастаўлены ў Явараў на Львоўшчыне і ў Гарадок Падольскі на Хмяльніччыне, паведаміў ксёндз Кшыштаф Банасік, намеснік дырэктара «Карытас» у Кельцах.
«Карытас» Келецкай дыяцэзіі таксама падтрымлівае бежанцаў на месцы, арганізоўваючы курсы польскай мовы ці курсы актыўнага пошуку працы.
ав