Беларуская Служба

Ці будуць перарабляць традыцыйныя аўтамабілі на электракары?

09.02.2023 14:58
У Францыі старыя аўтамабілі атрымліваюць новае дыханне.
      .
У Францыі старыя аўтамабілі атрымліваюць новае дыханне.screen: wideo/PAP

Ці будуць перарабляць аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання на электрамабілі? Прэцэдэнт ужо ёсць.

У Францыі старыя аўтамабілі атрымліваюць новае дыханне.

Севасцьян Лора заснаваў кампанію Lormauto, дзе займаецца мадэрнізацыяй старых аўтамабіляў Reno Twingo. Агульны выгляд аўтамабіляў застаецца нязмененым. У машыну ставяць электрапрывод.

– Два гады работы і чатыры аўтамабілі пераробленыя. Мы ўвялі розныя тэхналагічныя пераўтварэнні ў кожны аўтамабіль: змянілі тэхналогію акумулятараў, адаптавалі архітэктуру, забяспечылі надзейнасць, памянялі праводку.

Ідэя электрыфікаваць старыя Twingo з'явілася ў сувязі з энергетычнымі праблемамі ў Еўропе, адзначае французскі інжынер.

- Калі мы гэтага не зробім, што нам застанецца? Прыйшоў час, калі трэба шукаць рашэнне праблемы. У нас ёсць праблема з машынамі, з цаной, ёсць праблема з дэкарбанізацыяй аўтамабільнага транспарту, ёсць праблема з энергіяй праз няшчасце ўкраінцаў. Яшчэ год таму энергія каштавала мала. Сёння пекары выходзяць на вуліцы, таму што іх рахункі за электрычнасць выраслі ў дзесяць, а то і ў сто разоў.

Яшчэ адзін вялікі выклік чакае ЕС – паступовы адыход ад аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. У 2035 годзе плануецца ўвесці поўную забарону на продаж новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання. Засталося ўсяго 12 гадоў. А поўная забарона на традыцыйныя аўтамабілі ўступіць у сілу ў 2050 годзе.

– Што рабіць з усімі машынамі, якія ўжо ёсць? Выкінуць іх? Гэта не атрымаецца. Новыя электрамабілі па-ранейшаму каштуюць значна даражэй, чым аўтамабілі са звычайным рухавіком Таму ідэя электрыфікацыі аўтамабіляў выглядае цікавай альтэрнатывай. Здымаем бензабак, і ставім на яго месца акумулятары.

Французская кампанія вырашыла, што спачатку старыя аўтамабілі Reno Twingo, пераробленыя на электракары, будуць даступныя на пракат на месяц.

PAP/яс