Ён заснаваны, каб падкрэсліць важнасць катоў у жыцці чалавека, каб дапамагаць свабодна жывучым і бяздомным жывёлам, якія калісьці мелі дом, але страцілі яго, а таксама прыцягнуць увагу людзей да часта цяжкага лёсу катоў.
Некаторы час таму французскія навукоўцы правялі даволі арыгінальнае даследаванне. Аказваецца, каты могуць пазнаваць голас свайго апекуна. Яны таксама могуць адрозніць, калі да іх звяртаецца гаспадар, а калі хтосьці іншы.
Біхевіёрыст прафесар Тадэвуш Калета, праўда, скептычна ставіцца да такіх даследаванняў, але тлумачыць, з чаго могуць брацца такія вынікі:
-Мне здаецца, што гэта звязана, па-першае, з тым, што кот вельмі ўважліва сочыць за крыніцай сігналу. Па-другое, праўдабадобна, калі мы звяртаемся да ката, то наш голас гучыць інакш, мяняецца яго характар. Для нас гэта можа быць незаўважальна, але для ката ўжо так. Паколькі гэтая жывёла мае дасканалы слых і здольная адрозніваць гукі такім чынам, які для чалавека з’яўляецца недасягальным. Я думаю, што тут справа ў гэтым. Канешне, ёсць шмат даследаванняў, якія вывучаюць паводзіны катоў, а яны вельмі зменлівыя ў сваіх паводзінах. Даследаванне было праведзена не на вельмі вялікай групе асобнікаў, таму я б з дыстанцыяй падыходзіў да такога тыпу даследаванняў. Я сам быў рэцэнзентам даследаванняў над катамі, якія праводзіліся на значна большай колькасці катоў. А гэта ўсё ж мае значэнне. Вядома, гэта пэўная цікавінка, але я б не надзяляў ёй шмат вагі, паколькі вынікі ў пэўным сэнсе можна прадбачыць.
Прафесар Тадэвуш Калета пагаджаецца з меркаваннем уладальнікаў гэтай хатняй жывёлы, што яна вельмі інтэлігентная:
-На чым грунтуецца інтэлігенцыя? Яна грунтуецца на пэўнай гнуткасці, на перапрацоўцы пэўных назіранняў, якія вельмі зменлівыя і прыстасаваныя да сітуацыі. На гэтым заключаецца інтэлігенцыя. Жывёлы выкарыстоўваюць пэўную інфармацыю творчым чынам для вырашэння разнастайных праблемы. Каты ў гэтым дасканалыя.
Каты па-ранейшаму лічацца загадкавымі жывёламі. Адныя ходзяць уласнымі шляхамі, іншыя ахвотна кладуцца побач і дазваляюць сябе гладзіць, яшчэ іншыя з падазрэннем ставяцца да чужынцаў. Гэта тыпова для катоў, дадае Тадэвуш Калета:
-Адной з рысаў ката з’яўляецца яго гэтак званая сацыяльная тэндэнцыя. Яна заключаецца ў тым, што кот стварае блізкія адносіны менавіта са сваім уладальнікам. А калі гаворка ідзе пра іншых людзей, то кот вельмі часта захоўвае дыстанцыю. Дарэчы, гэта вельмі зменлівая рыса ў катоў. Ёсць каты, якія вельмі добра сацыялізуюцца ў розных умовах, напрыклад, па-за домам, а ёсць каты гэтак званага аднаго гаспадара. Гэта калі толькі адзін гаспадар можа пагладзіць ці падняць такога ката. Напрыклад, у мяне такі кот. Ён нікому не дае сябе пагладзіць, гэта магу зрабіць практычна толькі я.
Міжнародны дзень ката прыпадае зімой невыпадкова. Ён заснаваны не толькі для таго, каб размаўляць пра хатніх катоў, але і каб звярнуць увагу на катоў, якія жывуць свабодна. Зіма – гэта цяжкі, а нават пры высокіх тэмпературах небяспечны перыяд для катоў.
Зааахоўныя арганізацыі заклікаюць паклапаціцца пра іх асабліва ў такіх экстрэмальных умовах надвор'я. Каты горш за сабак пераносяць нізкія тэмпературы.Зааабаронцы заклікаюць не зачыняць усе вокны ў падвалах. Дзякуючы гэтаму бяздомныя каты маюць шанец выжыць у цяжкіх умовах.
ав