Велікодная свіная карэйка з чарнаслівам і курагой
1,2 кг свіны карэйкі
соль, перац
гарчыца
чарнасліў
курага
алей
булён
рукаў для запякання
Свіную карэйку прамыйце і абсушыце, натрыце соллю і перцам. Пастаўце ў лядоўню на 1/2 гадзіны. Выкарыстоўваючы доўгі, востры, вузкі нож, праткніце свіную карэйку ўздоўж, каб атрымалася два каналы ў сярэдзіне. Канцом драўлянай лыжкі вышмаруйце адтуліны гарчыцай. Пасля ў адну дзірку змясціце чарнасліў, а ў другую – курагу.
Абсмажце карэйку да залацістага колеру з усіх бакоў на алеі на добра разагрэтай патэльні.
Перакладзіце ў форму, шчыльна загарніце ў рукаў для запякання і палажыце на бляху.
15 хвілін запякайце пры максімальнай тэмпературы, затым скіньце тэмпературу да 180 градусаў і запякайце яшчэ 50 хвілін.
За 15 хвілін да канца свіную карэйку раскрыйце і пячыце пры больш высокай тэмпературы, заліўшы яе гарачым булёнам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на відэа: адзін з варыянтаў стравы
здымак ілюстрацыйны