гарбуз 600 г
½ часныка
бальзамічны воцат
1 гваздзік
мёд 15 мл
аліўкавы алей 20 мл
соль
сыр фета 80 г
чорны перац
Выдаліце з гарбуза насенне і нарэжце кавалкамі. Часнык здрабніце. У невялікай місцы змяшайце мёд, бальзамічны воцат, аліўкавы алей і соль.
Разагрэйце духоўку да 185 градусаў. Змяшайце гарбуз з марынадам і ўсё разам пакладзіце ў форму. Пастаўце ў духоўку на 25-30 хвілін. Гарбуз будзе гатовы, калі відэлец увойдзе ў мякаць як у масла. Перапякаць яго нельга, бо можа разваліцца. У апошнія 5 хвілін уключыце функцыю канвекцыі.
Дастаньце гатовы гарбуз з духоўкі і багата пасыпце здробленым сырам фета і молатым перцам. Падавайце гарачым, адразу з духоўкі. Наша страва добра пасуе да мяса ў якасці гарніра.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл