26 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень трансплантацыі. Арганізаваныя пры гэтай нагодзе канферэнцыі, сустрэчы, адукацыйныя кампаніі павінны прыцягнуць увагу да важнасці трансплантацыі і пераканаць людзей да донарства.
Месяц таму спадару Збігневу лекары зрабілі поўную перасадку лёгкіх. 60-гадовы пацыент шпіталя Яна Паўла ІІ у Кракаве хварэў хранічнай абструктыўнай хваробай лёгкіх (ХАХЛ). Зараз, дзякуючы аперацыі, ён можа дыхаць самастойна. «Калі б не рашэнне донара і згода ягонай сям’і, я не меў бы шанцу вярнуцца да нармальнага жыцця», – падкрэслівае спадар Збігнеў:
- Я – дасканалы прыклад таго, што можна падоўжыць камусьці жыццё. Адначасова частка донара – ахвяраваны орган, таксама надалей жыве ў пацыенце, які яго атрымаў. Гэта самы прыгожы падарунак. Таму я заахвочваю не вагайцеся, заставайце донарамі.
Летась у Польшчы быў зафіксаваны рост колькасці трансплантацыяў. У 2022 годзе трансплантавалі 1 399 органаў. Гэта на 120 больш, чым годам раней. У гэтым часе былі зробленыя 172 аперацыі па перасадцы сэрца і больш за 334 – печані.
IAR/аз