Беларуская Служба

Штодзённае спажыванне гарбаты важнае для прафілактыкі дыябету

26.10.2023 11:01
У людзей, якія штодзённа п‘юць цёмную гарбату рызыка цукровага дыябету рашуча змяншаецца.
Здымак мае ілюстрацыйны характарugglemamma/pixabay.com/CC0 Public Domain

Штодзённае спажыванне гарбаты, асабліва цёмнай гарбаты, станоўча ўплывае на метабалізм глюкозы і, такім чынам, можа знізіць рызыку цукровага дыябету 2 тыпу, канстатавалі навукоўцы з Аўстраліі і Кітая.

Даследчыкі з Адэлаідскага ўніверсітэта ў Аўстраліі і Нанкінскага ўніверсітэта ў Кітаі прыйшлі да высновы, што ў параўнанні з людзьмі, якія не п'юць гарбаты, у людзей, якія пʼюць яе штодня зніжаецца інсулінарэзістэнтнасць, павялічваецца вылучэнне глюкозы з мачой, на 15 працэнтаў змяншаецца рызыка праддыябету і на 28 працэнтаў – рызыка дыябету 2 тыпу.

У гэтым плане найбольш карыснае спажыванне цёмнай гарбаты, то бок гарбаты двойнай ферментацыі. У людзей, якія п’юць такі від гарбаты кожны дзень, фіксуецца зніжэнне рызыкі праддыябету на 53 працэнтаў, а развіцця дыябету 2 тыпу – на 47 працэнтаў.

На думку даследчыкаў, дабратворны ўплыў цёмнай гарбаты на кантроль метабалізму глюкозы можа быць звязаны з унікальным метадам ейнай вытворчасці, які прычыняецца да таго, што ў цёмнай гарбаце вельмі шмат карысных, біялагічна актыўных рэчываў.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка