У польскім Сейме вядзецца праца па аднаўленні дзяржаўнага фінансавання экстракарпаральнага лячэння бясплоддзя.
У гэтага метаду ёсць як прыхільнікі, так і праціўнікі.
Прыхільнікі падкрэсліваюць сацыяльную неабходнасць падтрымкі пар, якія жадаюць мець дзяцей, а праціўнікі падыходзяць да тэмы з ідэалагічнага пункту гледжання, даказваючы, што кошты in vitro, прычым не толькі фінансавыя, перавышаюць выгады.
Сярод апошніх гінеколаг і акушэр доктар Тадэвуш Васілеўскі. Ён перасцерагае ад шкодных наступстваў экстракарпаральнага апладнення. Доктар займаўся праграмай in vitro 14 гадоў. 16 гадоў таму, калі ён зразумеў, што ЭКА не дапамагае пацыентам у лячэнні бясплоддзя, пачаў лячэнне з дапамогай напратэхналогіі. Гэты метад заснаваны ў асноўным на натуральных метадах планавання сям'і і на ўвагу да агульнага стану здароўя пацыентаў.
Доктар Васілеўскі патлумачыў, што эфектыўнасць апладнення пры адным падыходзе in vitro складае толькі 15-30 працэнтаў, патрэбна больш спробаў і гарманальная стымуляцыя:
- Сумарная паспяховасць метаду in vitrо часта вымяраецца на базе трох працэдур ЭКА, бо зрэдку адна спроба дае станоўчы вынік. Мяркуецца, што in vitra дае 50-60% поспеху, то бок, на 100 пацыентак, якія тройчы паддаліся штучнаму апладненню, толькі 50-60 жанчын зацяжарыць, астатнія не.
Доктар Васілеўскі падкрэсліваў, што бясплоддзе зʼяўляецца вынікам шматлікіх хвароб або недамаганняў у арганізме жанчыны ці мужчыны. Сучасная медыцына, такая як напратэхналогія, дыягнастуе прычыны, што выліваецца ў эфектыўнае лячэнне бясплоддзя:
- З дапамогай лякарстваў, змены стылю жыцця пацыентаў, з дапамогай адпаведнай дыеты, праз ліквідаванне запалення арганізму, з дапамогай хірургіі ў поласці радавых шляхоў, выніковасць напратэхналогіі на працягу двух гадоў лячэння, то бок, столькі часу, колькі займаюць тры працэдуры апладнення in vitra, мы атрымліваем поспех у 60-80%.
Паводле ацэнак, у Польшчы, бясплоддзем могуць пакутаваць прыкладна 3 мільёны чалавек. Праблема закранае 15-20 працэнтаў пар рэпрадуктыўнага ўзросту, з якіх прыкладна 35-40 тыс. чалавек штогод патрабуюць лячэння бясплоддзя з дапамогай сучасных метадаў апладнення.
Спецыялісты сцвярджаюць, што прычыны бясплоддзя могуць быць вельмі складанымі. Каля 30 працэнтаў выпадкаў выклікана мужчынскім фактарам, да 35 працэнтаў выпадкаў праблема на баку жанчын, а ў 25-40 працэнтаў пар – праблемы ў абодвух партнёраў. А ў 20 працэнтаў выпадкаў прычыну знайсці немагчыма.
яс