Польскія вучні апынуліся ў групе лідараў па выніках вывучэння ведаў і разумення грамадзянскай тэматыкі. Інстытут адукацыйных даследаванняў прадставіў вынікі апошняга Міжнароднага даследавання грамадзянскіх кампетэнцый ICCS 2022. Гэта найбуйнейшае параўнальнае даследаванне, датычнае грамадзянскай адукацыі, у якім удзельнічаюць вучні восьмых класаў, а таксама іх настаўнікі і дырэктары базавых школаў.
Кіраўнік ICCS 2022 у Польшчы Вольга Васілеўска(Olga Wasilewska) кажа, што Польшчу апярэдзілі Тайвань і Швецыя:
- Польская моладзь выдатна спраўляецца з тэмамі, звязанымі з функцыянаваннем дэмакратычнай сістэмы, інфармацыяй аб інстытутах і грамадзянскіх каштоўнасцях. Яны добра разумеюць згаданыя пытанні. Нагадваю, польскія васьмікласнікі вывучаюць прадмет «Грамадзянская адукацыя».
Таксама ў даследаванні вывучаецца грамадзянскае стаўленне вучняў восьмых класаў. У гэтай катэгорыі, маладыя палякі вылучаліся сярод аднагодкаў недаверам да дзяржаўных інстытутаў. Намеснік дырэктара Інстытута адукацыйных даследаванняў Павел Гондэк(Paweł Gondek) лічыць, што гэта звязана з шырокімі грамадзянскімі ведамі:
- Калі мы маем большыя веды пра дэмакратыю; пра тое, як працуюць палітычныя сістэмы, мы аўтаматычна становімся больш асцярожнымі. Гэтая асцярожнасць у асяроддзі маладых людзей звязана з тым, што ў іх меншы даверу або недахоп даверу да пэўных установаў.
У апошнім даследаванні ICCS 2022 прынялі ўдзел 20 краін, у тым ліку Нарвегія, Італія, Іспанія, Францыя і Румынія.
IAR/аз