Беларуская Служба

Дзве трагедыі, што ўсхвалявалі ўсю Польшчу

05.12.2023 12:32
Большасць польскай прэсы апошнія дні піша, пра два трагічныя выпадкі, якія здарыліся з удзелам паліцыі.
  ,        .
Арыштаваны небяспечны злачынец, які падазраецца ў забойстве двух паліцэйскіх ва Уроцлаве.PAP/Dolnośląska Policja

У мясцовасці Андрыхова непадалёк ад Кракава ад холаду памерла дзяўчынка, з-за неаператыўнасці паліцыі. Ва Уроцлаве загінула два паліцыянты, іх застрэліў затрыманы, якога перавозілі з пастарунку ў ізалятар часовага ўтрымання.

Партал gazeta.pl апісвае трагічную сітуацыю з мястэчка Андрыхава, дзе 14-гадовая дзяўчына памерла ў цэнтры горада ад пераахаладжэння. Бацька дзяўчыны паведаміў у паліцыю пра знікненне дзіцяці, але пошуковыя дзеянні паліцыі былі занадта маруднымі. Калі б паліцыя спрацавала неадкладна, дзяўчынку можна было б выратаваць, распавяла парталу адна з жыхарак гораду. Дзіця ляжала нерухома побач з крамай у цэнтры горада. Выданне таксама задаецца пытаннем, дзе былі людзі, ляжачае на зямлі дзіця было немагчыма не заўважыць.

Іншае трагічнае здарэнне мела месца ў пятніцу ва Уроцлаве. Штодзёнка «Dziennik Gazeta Prawna» піша, пра смерць двух паліцыянтаў. Іх застрэліў затрыманы, якога яны перавозілі з пастарунку ў следчы арышт. Смерць супрацоўнікаў пацвердзіў камендант паліцыі ва Уроцлаве. Абставіны здарэння яшчэ высвятляюцца, але прэса ўжо задае шмат пытанняў: як затрыманы змог зняць наручнікі, чаму мужчыну не абшукалі перад пасадкай у паліцэйскую машыну ды не забралі пісталет.

Сітуацыя зрабілася настолькі гучнай, што яе пачынаюць каментаваць палітыкі.

юл