Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: на калядны стол робім свежы смажаны селядзец у цесце (РЭЦЭПТ)

19.12.2023 09:02
Свежы смажаны селядзец у цесце – тыпова польская страва, якая часта сустракаецца на каляднай вячэры.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: на калядны стол робім свежы смажаны селядзец у цесце
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: gpointstudio/shutterstock

ІНГРЭДЫЕНТЫ

1 кг селядца

1 яйка

4 сталовыя лыжкі мукі

1/4 шклянкі малака

соль

чорны молаты перац

алей для смажання

Свежы селядзец (можна замачыць у малацэ) прамыйце ў халоднай вадзе і абсушыце. Прыгатуйце цеста – муку, малако і яйкі змешваем міксерам. Цеста павінна атрымацца па кансістэнцыі як густая смятана. Дадайце крыху солі і перцу.

На патэльні разагрэйце алей. Кавалачкі селядца старанна акуніце ў цеста і кладзіце на разагрэтую патэльню. Смажце, пакуль рыба не стане залацістага колеру.

Падавайце селядзец гарачым або халодным з бульбай ці салатам, у тым ліку з бульбяным салатам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на фота: калядны стол


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец