Беларуская Служба

Святочныя пажаданні: 85-гадовая дыджэйка жадае сабе ды іншым умець радавацца дробязям

24.12.2023 19:47
Віка збіраецца працаваць столькі, колькі дазволіць ёй здароўе, паколькі самым вялікім багаццем чалавека, на яе думку, з’яўляецца незалежнасць.
   ( ).
Славутая дыджэйка Віка (Віргінія Шмыт).Фота: Польскае радыё

Старасць часта атаясамліваецца з хваробамі і адзінотай. І таму захапленне выклікаюць людзі, якія ідуць насуперак гэтаму стэрэатыпу. Як дыджэйка Віка, сапраўднае імя Віргінія Шмыт. Пра яе шмат пішуць у прэсе, а нават знялі мастацкі фільм. У выданні Sieci Віка, якая ўжо адзначыла свой 85-ты юбілей, кажа, што падыход да пажылых людзей у Польшчы вельмі моцна змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі. Сёння ўлады ўжо думаюць пра старых, ёсць адпаведная палітыка, закончыліся часы, калі пенсіянер – гэта быў сумны, шэры, пазбаўлены перспектываў чалавек.

Сама Віка кажа, што яна па прыродзе аптымістка, і ўсё, што перад ёй, яна бачыць у сонечных колерах. З такім падыходам і адкрытасцю да іншых прасцей і здаравей жыць. Прабыўшы два гады на пенсіі, яна вырашыла, што такое спакойнае жыццё не для яе. І заснавала танцавальны калектыў, пачала ўцягваць пажылых людзей у танец і забаву. А пазней сама пачала займацца музыкай, працаваць дыджэем.

Віка збіраецца працаваць столькі, колькі дазволіць ёй здароўе, паколькі самым вялікім багаццем чалавека, на яе думку, з’яўляецца незалежнасць. Яна зычыць сабе ды іншым умення радавацца дробязям – тым, што за акном добрае надвор’е, што мы сустрэлі добрых людзей. І нават у горшым дні пашукаць нешта пазітыўнае.

нг