Беларуская Служба

У 2024 годзе над Польшчай можна будзе ўбачыць дзве цікавыя каметы

04.01.2024 09:30
Першая будзе бачная на небе над Польшчай вясной, другая – восенню.
a C2006 P1
Кaмета C/2006 P1Autorstwa fir0002flagstaffotos [at] gmail.comCanon 20D + Canon 17-40mm f/4 L - Praca własna, GFDL 1.2, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1597628

У 2024 годзе на небе над Польшчай зможам пабачыць, як мінімум, дзве каметы. Для назірання за першым нябесным целам дастатковы будзе звычайны бінокль, другое, хутчэй за ўсё, будзе бачнае няўзброеным вокам.

Першая камета – Понса – Брукса (Pons-Brooks) – памерам удвая большая за гару Джамалунгму. На ейнай паверхні знаходзіцца ледзяны вулкан. Мы зможам убачыць яе вясной, кажа Ежы Рафальскі(Jerzy Rafalski) з планетарыя ў Торуні:

- Магчыма, яна і не самая яркая, але тыя, у каго ёсць бінокль, хутка змогуць пачаць шукаць яе на небе. Камета Понса – Брукса цікавая таксама таму, што час ад часу, яна становіцца больш яркай, чым звычайна. Таму, мы наем надзею, што вясной, хутчэй за ўсё, у красавіку, на небе над Польшчай мы зможам паназіраць за цікавай каметай.

Наступная камета з'явіцца восенню. Верагодна Цзыцзіньшань – АТЛАС (Tsuchinshan-ATLAS, C/2023 A3), зʼявіцца паблізу Зямлі толькі адзін раз. Бліжэй за ўсё да нашай планеты згаданае нябеснае цела будзе 12 кастрычніка і на працягу некалькіх наступных дзён павінна быць добра бачнае ў Паўночным паўшарʼі, у тым ліку ў Польшчы:

- Паводле прагнозаў камета можа быць бачна нават няўзброеным вокам. Вось чаго чакаюць астраномы і аматары начнога неба, хай нарэшце зʼявіцца камета, якую можна будзе ўбачыць з цэнтра асветленага горада.

У 2024 годзе адбудуцца і іншыя цікавыя астранамічныя зʼявы, напрыклад, поўнае сонечнае зацьменне, якое можна будзе ўбачыць 8 красавіка, але толькі з Паўночнай Амерыкі. На частковае сонечнае зацьменне, бачнае з Польшчы, трэба будзе пачакаць да сакавіка наступнага года, а на кальцавое зацьменне – да 2075 года.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка

145 гадоў таму нарадзіўся Ян Лукасевіч - выбітны сусветна вядомы польскі вучоны, матэматык і палітык

21.12.2023 17:06
Прафесар Лукасевіч быў стваральнікам наватарскага спосабу запісу арыфметычных выразаў, які да гэтага часу выкарыстоўваецца ў інфарматыцы і ў прафесійных калькулятарах.