Беларуская Служба

На восем катэгорый асноўных прадуктаў беларусы выдадуць 41% мінімалкі

24.01.2024 15:06
Гэта 55 месца, калі параўнаць 67 краін.
Аўдыё
  • На восем катэгорый асноўных прадуктаў беларусы выдадуць 41% мінімалкі
Табліца росту мінімальных заробкаўwww.picodi.com

Беларусь у рэйтынгу павышэння заробкаў заняла ў рэйтынгу 17 месца з 67 магчымых. Мінімалка ў Беларусі за год вырасла на 13%. Для параўнання ў Польшчы – 18,9%. Краіна на дзявятым месцы. 

Аналітыкі «Picodi Беларусь» праверылі, як змяніўся памер мінімальнага заробку ў 67 краінах, як выраслі кошты на прадукты і як выглядаюць суадносіны непатрабавальнага прадуктовага кошыка да мінімальнай аплаты працы.

Аналітык «Picodi Беларусь» Мікалай Кашчэеў (Mikołaj Kasiej) адзначае, што ў аналізе пад увагу была ўзятая стаўка нета, то бок сродкі, якія працаўнік атрымлівае чыстымі, пасля выліку ўсіх падаткаў.

-Такое параўнанне мы лічым больш справядлівым. Розніца паміж «брудным» і «чыстым» заробкам у залежнасці ад краіны можа вагацца ад нуля да 30%. У Беларусі гэтая розніца складае 14%. У большасці краін нашага даследавання мінімальная заработная плата вырасла са студзеня 2023 года. Праўда, у некаторых, як Францыя, Германія і Тайланд, мінімальная зарплата вырасла нязначна, усяго на 2-3%. У такіх, як Малайзія і В'етнам, урад цалкам замарозіў памер мінімальнага заробку. Самы высокі рост быў у Аргенціне, там мінімалка вырасла на 138%, і ў Турцыі, дзе мінімалку падвоілі, хоць гэта і выклікана высокай інфляцыяй у гэтых краінах. Беларусь у рэйтынгу росту мінімальных заробкаў заняла 17 месца з 67 магчымых. З 1 студзеня мінімальная зарплата вырасла да 538 рублёў, што на 13% больш, чым на пачатку мінулага года (476 рублёў).

538 рублёў у перакліку на долары – гэта 164 (для канвертавання валют аналітыкамі выкарыстоўваўся сярэдні курс Google Finance за IV квартал 2023 г.).

Па росту мінімальнага заробку Беларусь апярэдзілі, у тым ліку, Расія – рост на 18,5%, Малдова 23,1%, Казахстан – 21,35%.

Польшча ў рэйтынгу заняла дзявятае месца (з 67) па росту мінімальнага заробку – рост у параўнанні са студзенем 2023 году на 18,9%. У студзені мінімалка склала прыкладна 785 долараў нета (3221,98 злотых нета). Адначасова трэба дадаць, што чарговае павышэнне мінімалкі ў Польшчы адбудзецца ў ліпені.

Сума мінімальнага заробку ці яго росту мае значэнне, калі параўнаць яе з ростам цэн на асноўныя прадукты. Аналітыкі «Picodi Беларусь» вывучылі цэны асноўнага прадуктовага кошыка. Атрымалася, што рост мінімальнай зарплаты ў Беларусі апярэдзіў рост цэн.

-Для дадзенага даследавання мы склалі ўмоўны прадуктовы кошык. У які ўвайшлі: 10 боханаў хлеба, 10 літраў малака, 20 яек, 1,5 кг рысу, 1 кг сыру, 6 кг мяса, 8 кг гародніны і 6 кг садавіны. Спіс сціплы, але прадукты з яго задавальняюць патрэбу дарослага чалавека ў пажыўных рэчывах. Агульны кошт такога кошыка на пачатку 2024 году складае 220 рублёў. Гэта на 7% больш, чым год таму. Калі суаднесці кошт базавага кошыка з мінімальным заробкам, то на пакупку самага мінімуму сыдзе 41% ад мінімалкі. У мінулым годзе аналагічны кошык забіраў 43% мінімалкі. Можна зрабіць выснову, што рост мінімальнай зарплаты апярэдзіў рост коштаў, – расказвае Мікалай Кашчэеў.

У Польшчы на ўмоўны прадуктовы кошык трэба аддаць 13,2% мінімальнага заробку. Гэта 15 месца ў рэйтынгу, у той час як Беларусь заняла 

«Picodi Беларусь» супаставіў мінімальныя заробкі з цаной прадуктовага кошыка і паглядзеў, у якіх краінах цяжка пражыць на мінімалку, а ў якіх прасцей.

-У кожнага свае харчовыя звычкі. Тым не менш мы выраслі параўнаць кошт асноўных прадуктаў у розных краінах і параўнаць, які адсотак мінімалкі пойдзе на іх аплату. Найбольш камфортныя суадносіны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Галандыі, Аўстраліі, Люксембургу і Новай Зеландыі. У гэтых краінах на прадукты з нашага набору мы выдаткуем менш 1/10 нашай мінімалкі. Беларусь значна саступае пералічаным краінам. У нашай краіне на кошык трэба выдаць, як я ўжо казаў, 41%. Ёсць краіны, дзе на такі сціплы набор сыходзіць больш за палову мінімальнага заробку: Казахстан, Індыя, Вʼетнам, Арменія.

Поўнае даследаванне можна знайсці тут.

Picodi.com, платформы разумнага шопінгу. Гэта сайт, які збірае інфармацыю аб магчымасцях заашчадзіць на пакупках.

ав

слухайце аўдыё

Кошты на садавіну і гародніну найбольш выраслі ў Турцыі і Беларусі

19.08.2022 10:57
Беларусь заняла другой месца па росце коштаў з 94 краін.

Беларусы выдаткоўваюць на харчы ў адносінах да ўсіх выдаткаў значна больш, чым у заходніх краінах

22.08.2023 18:04
Picodi.com правёў аналіз выдаткаў на прадукты харчавання ў Беларусі і іншых крінах.