Беларуская Служба

Навукоўцы і інжынеры распрацоўваюць спосабы, як прадухіліць удар астэроіда па Зямлі

08.02.2024 16:56
На працягу года адносна блізка да Зямлі пралятае некалькі дзясяткаў касмічных аб'ектаў.
Аўдыё
  • Дыетолаг раіць: З'еш пончык, а пасля – цалуйся; Сферы, у якіх навуковае супрацоўніцтва паміж Польшчай і Украінай можа прынесці карысць абодвум бакам; Даследчыкі распрацоўваюць спосабы, як прадухіліць удар астэроіда па Зямлі
Каметаshutterstock.com/Marko Aliaksandr

Пачатак года выдаўся вельмі цікавым для аматараў астраноміі. Два патэнцыйна небяспечныя і вялікія астэроіды ў невайлікім прамежку часу праляцелі міма нашай планеты. Адзін з іх, астэроід 2008 OS7, праляцеў у мінулую пятніцу і як кажуць эксперты, быў настолькі вялікім, што сутыкненне магло б выклікаць сапраўдную катастрофу.

На працягу года адносна блізка да Зямлі пралятае некалькі дзясяткаў касмічных аб'ектаў. Мяркуецца, што ў сярэднім раз на 600 тысяч гадоў астэроід падае на Зямлю, што, зрэшты пацвярджаюць кратэры рассеяныя па розных частках нашай планеты.

«Мноства такіх абʼектаў пралятае каля зямнога шару, мы многія з іх распазналі і яны не выклікаюць панікі», кажа Ежы Рафальскі з Планетарыя ў Торуні.

- Справа ў тым, каб вызначыць як мага больш такіх касмічных аскепкаў, якія кружаць навокал і набліжаюцца да нашай планеты. Пакуль, яны знаходзяцца ў бяспечнай адлегласці, аднак у будучыні магчыма зʼявіцца такі абʼект, які будзе прадстаўляць пагрозу нашай Зямлі.

Хутчэй за ўсё, удар па Зямлі не прывядзе да краху цывілізацыі, аднак несумненна нашае жыццё стала б іншым, кажа Рафальскі

- Астэроід, які папаў бы ў акіян, выклікаў бы хвалю цунамі і яна нанесла б вялікія шкоды нашай Зямлі, а калі б упаў на кантынент, то напэўна мог бы знішчыць тэрыторыю велічынёй нейкай дзяржавы.

Навукоўцы і інжынеры распрацоўваюць спосабы барацьбы з такой пагрозай. Разарванне астэроіда, што паказваюць у кіно, не разглядаецца, таму што тады ў бок Зямлі паляцелі б многія аскепкі.

- Патрэбна было  б адсунуць астэроід з траекторыі. Якім чынам? – адправіць невялікі спадарожнік з ракетным рухавіком, сесці на астэроід – мы гэта ўжо можам зрабіць - і з дапамогай рухавіка адхіліць нябесны абʼект з траекторыі. Можна было б страляць у астэроід і яго крышачку адсунуць. Падобныя выпрабаванні ў касмічнай прасторы ўжо праводзіліся. Іншыя помыслы- гэта, напрыклад, страляць у астэроід лазерам, які разагрэе яго , там узнікнуць гейзеры, і яны самі будуць адхіляць астэроід з траекторыі.

А тым часам, у красавіку з Зямлі будзе бачна камета Pons-Brooks – яна прыкладна ў тры разы большая за гару Эверэст і на яе паверхні ледавік. Лепш за ўсё яна павінна быць бачнай 21 красавіка.

Наступная камета зʼявіцца восенню – Tsuchinshan-ATLAS.  Найбліжэй да Зямлі яна  будзе знаходзіцца 12 кастрычніка і на працягу наступных некалькіх дзён павінна быць добра бачнай у паўночным паўшарʼі нават неўзброеным вокам.

яс/Пшэмыслаў Ліс

Эфірны выпуск навуковай перадачы слухайце ў далучаным файле 

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка