Беларуская Служба

У Польшчы знойдзена косткі дзяцей. Знаходцы 4 тысячы гадоў

18.04.2024 13:55
Гэта брацкая магіла, у якой пахаваныя трое дзяцей, верагодна ім было 3-5 гадоў.
Археалагічная знаходка крыніца: radiokielce.pl/Katarzyna Kondziołka

Косткі дзяцей былі выпадкова знойдзены на ўскраіне мясцовасці Завіхост у Свентакшыскім ваяводстве падчас пракладання аптычнага валакна. На іх натрапілі рабочыя.

Гэта брацкая магіла, у якой пахаваныя трое дзяцей, верагодна ім было 3-5 гадоў. Косці не ўсе, паведаміў даследчык Марэк Флёрэк з Упраўлення аховы культурнай спадчыны ў Сандамежы.

- Гэта няпоўнае пахаванне, таму што там былі не ўсе косткі шкілету. Дарэчы, іх расклад таксама не быў згодны з анатамічным парадкам. Сярод костак была знойдзена спражка рамня зробленая з косці, або аленевага рага. Гэтая спражка сведчыць аб тым, што гэта старажытнае пахаванне.

Марек Флёрэк падкрэслівае ўнікальнасць знаходкі.

- Па-першае, раней на гэтым месцы ніколі нічога не было знойдзена. Пахаванне нетыповае па месцы знаходжання - яно размешчана на дне даліны і невялікага ручайка, які плыве цяпер праз Завіхост. Звычайна старажытныя магілы размяшчаюцца на ўзвышшах ці на схіле гары, а гэтая знаходка размешчана нізка. На месцы не было знойдзена ніякіх іншых артэфактаў акрамя спражкі. Таксама незвычайна, што пахавана толькі трое дзяцей.

Спецыялісты цяпер будуць даследаваць людскія астанкі. Плануецца, між іншым, зрабіць антрапалагічныя аналізы.

яс/Гражына Шлензак

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка