ІНГРЫДЫЕНТЫ
200 г рысу
каля 500 мл малака
6 сталовых лыжак цукру
4 сталовыя лыжкі сметанковага масла
1 пачак ванільнага цукру
1 кг яблыкаў (пажадана кіслых)
2 чайныя лыжкі карыцы
1 сталовая лыжка лімоннага соку
ПАДРЫХТОЎКА
Высыпаем рыс у рондаль, заліваем малаком і даводзім да кіпення. Дадаём 3 сталовыя лыжкі цукру, 2 сталовыя лыжкі сметанковага масла, ванільны цукар, дробку солі. Варым пад крышкай каля 15-20 хвілін, пакуль рыс не стане мяккім. Пры неабходнасці можна дадаць крыху малака.
Яблыкі ачышчаем і націраем на буйной тарцы. У рондалі або вялікай патэльні топім 1 сталовую лыжку сметанковага масла, дадаём 3 сталовыя лыжкі цукру і праз нейкі час - яблыкі. Пазней – лімонны сок, і тушым, перыядычна памешваючы, каля 10 хвілін. У канцы дадаём 1 чайную лыжку карыцы, перамешваем. Пры неабходнасці, калі яблыкі вельмі кіслыя, можна дадаць яшчэ цукру.
Разаграваем духоўку да 180 градусаў. На форму, пашмараваную маслам, выкладваем палову рысу, а затым - усе яблыкі. Пасля на яблыкі – другую частку рысу і крыху ўтрамбоўваем. Шмаруем запяканку маслам, якое засталося.
Накрываем алюмініевай фольгай і запякаем 25 хвілін. Зверху пасыпаем карыцай. Падаём з узбітымі вяршкамі, ёгуртам, варэннем, сіропам і г.д.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
відэа: адна з версій рысавай запяканкі