Зараз у Польшчы сезон назірання за серабрыстымі воблакамі. Гэта даволі рэдкія палярныя хмары, якія часта набываюць унікальныя формы і колеры.
Гэтыя незвычайныя аблокі мы можам назіраць дзякуючы крывізне Зямлі і Сонцу, якое, хаця і хаваецца за гарызонтам, то надалей асвятляе воблакі, што знаходзяцца вельмі высока над Зямлёю.
«Серабрыстыя воблакі паўстаюць над Скандынаўскім паўвостравам, а на працэс іх фармавання ўплывае, у тым ліку, форма рэльефу і вецер», тлумачыць фізік Шымон Маліноўскі.
- Гэта белыя паласы або размытыя хмары над гарызонтам. Іх відаць пры добрым надвор'і і добрай бачнасці. Тады воблакі, якія знаходзяцца 60-80 км над Зямлёю дакладна над Скандынавіяй у нас добра відаць.
Серабрыстыя воблакі можна глядзець з мая да жніўня, але дакладна цяпер блізка сонцастаяння ўмовы для назірання найлепшыя.
Серабрыстыя аблокі можна глядзець на працягу некалькіх гадзін пасля захаду Сонца або непасрэдна перад узыходам. Яны бачныя толькі над паўночным гарызонтам.
яс/IAR