Беларуская Служба

Навукоўцы даследуюць уплыў плота на мяжы на жывёлу Белавежскай пушчы

20.06.2024 15:49
Штучны бар'ер на мяжы не толькі абмежаваў паляўнічую тэрыторыю жывёлы, а таксама прычыняецца да змяншэння генафонда.
Аўдыё
  • Як плот на мяжы ўплывае на жывёлу Белавежскай пушчы; Небяспечныя камары з'явіліся ў суседніх краінах; З дапамогай раслін будуць выяўляць ці супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўвалася біялагічная зброя
Ваўкі ў Белавежскай пушчыGrzegorz Dlugosz / Shutterstock.com

Слухайце аўдыё перадачы!

Навукоўцы з Інстытута біялогіі млекакормячых Дзяржаўнай акадэміі навук у Белавежы хочуць даследаваць, які ўплыў аказвае на драпежнікаў плот, пабудаваны на польска-беларускай мяжы.

Навукоўцы мяркуюць, што абмежаванне міграцыі і скарачэнне паляўнічых тэрыторыяў можа ў будучыні прывесці да негатыўных зменаў у папуляцыях ваўкоў і рысяў, у тым ліку і ў іншых рэгіёнах Польшчы. Прысутнасць жывёлы, а таксама людзей і тэхнікі ў пяцідзесяці кропках у Белавежскай пушчы будуць фіксаваць фотакамеры.

«Даследаванні з выкарыстаннем фотакамер у Белавежскай пушчы вядуцца на працягу 9 гадоў. Цяпер навукоўцы засяродзяць увагу на тым, як узмоцнены рух у памежнай зоне ўплывае на паводзіны буйных драпежнікаў, адзначае прафесар Рафал Кавальчык.

- Калі драпежнікаў адсунулі на адзін кіламетр ад мяжы, то гэта для іх азначае страту тэрыторыі. У прыватнасці нас хвалюе доля рыся. Некаторыя жывёлы мелі сваю тэрыторыю па абодвух баках мяжы. Калі тэрыторыя змяншаецца, то можа так здарыцца, што самкі будуць мець недастатковую колькасць малака для таго, каб выгадаваць патомства.

Штучны бар'ер на мяжы не толькі абмежаваў паляўнічую тэрыторыю жывёлы, а таксама прычыняецца да змяншэння генафонда, што ў будучыні можа прывесці да дэградацыі вялікай часткі папуляцыі.

Лічыцца, што ў Белавежскай пушчы жыве тры-чатыры сямейныя групы ваўкоў, гэта значыць каля сарака дарослых ваўкоў і ваўчых. Рысяў значна менш. У Белавежскай пушчы іх было каля 35 па абодва бакі мяжы, цяпер навукоўцы мяркуюць, што з польскага боку іх засталося не больш за 15.

Адзін мядзведзь таксама пасяліўся ў лесе ў 2019 годзе і, верагодна, зараз знаходзіцца на беларускім баку мяжы.

яс/IAR