Беларуская Служба

Названыя найменш папулярныя напрамкі навучання ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах

21.06.2024 08:19
Варшаўскі ўніверсітэт і Ягелонскі ўніверсітэт – вядучыя вну Польшчы – апублічылі дадзеныя пра спецыяльнасці, на якія летась быў самы нізкі конкурс.
  .
Бібліятэка Варшаўскага універсітэта. Ілюстрацыйнае фотаShutterstock

Пачаўся набор ва ўніверсітэты на 2024/2025 навучальны год. Некаторыя спецыяльнасці надзвычай папулярныя, і абітурыентаў можа быць ажно ў 30 разоў больш, чым месцаў. А на некаторыя спецыяльнасці – менш за 0,5 чалавека на месца.

Нягледзячы на ​​тое, што вынікі выпускных экзаменаў будуць абвешчаныя толькі 9 ліпеня, выпускнікі школ ужо могуць падаваць заяўкі на выбраныя спецыяльнасці.

Некаторыя сферы прыцягваюць да 30 кандыдатаў на адно месца. Летась самым папулярным напрамкам у Варшаўскім універсітэце была медыцына, куды прэтэндавалі ажно 30,2 кандыдата.

Найменш папулярныя напрамкі навучання

Якія накірункі навучання ў Польшчы выклікалі найменшы інтарэс у мінулым годзе ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах? Гэта – вядучыя вну Польшчы. 

У Варшаўскім універсітэце ў першым туры набору на дзённую форму навучання ў магістратуры першага і працяглага цыклаў на 2023/2024 навучальны год найменш папулярнымі былі навуковая інфармацыя і бібліятэказнаўства. На адно месца прэтэндавалі толькі 0,4 кандыдата. У сувязі з невялікай колькасцю заявак універсітэт правёў дадатковы набор.

Навуковая інфармацыя і бібліятэказнаўства – 0,4
Балтыйская філалогія – 0,8
Выкладанне замежных моў – 1,2
Дашкольная і ранняя школьная педагогіка – 1.2
Беларуская філалогія з англійскай – 1,4
Руская філалогія – 1,6
Педагогіка спецыяльная – 1,6
Славістыка – 1,6
Венгерская мова – 1,6
Украіністыка з англійскай – 1,6
Габрэйская гісторыя і культура – 1,7
Усходнія даследаванні – 1,7
Сацыяльная і дзяржаўная палітыка – 1.7
Культуралогія Цэнтральнай і Усходняй Еўропы – 1,7
Германістыка – 1,8

У Ягелонскім універсітэце летась найменш заявак на вочнай форме навучання было на спецыяльнасць «хімія ўстойлівага развіцця» – 0,98 кандыдата на месца.

Хімія ўстойлівага развіцця – 0,98
Руская філалогія – 1,13
Біялогія – 1,26
Румынская філалогія – 1,28
Хімія – 1,30
Фізіка для кампаній – 1.30
Венгерская філалогія – 1,33
Польская філалогія для настаўнікаў – 1,33
Усходняя філалогія – індалогія – 1,46
Карпацкі рэгіён: экстралінгвістыка і культуралогія – 1,56
Біяфізіка – 1,58
Еўразіязнаўства – 1,68
Іудаіка – 1,75
Германская філалогія – 1,77
Германская філалогія з англійскай – 1,81

Даследаванне, праведзенае ў ЗША, паказвае, што больш за 40 працэнтаў выпускнікоў, якія шукаюць працу, шкадуюць аб выбранай спецыяльнасці. У рэйтынг 10 «найгоршых» спецыяльнасцяў у ЗША ўвайшлі: журналістыка, сацыялогія і гуманітарныя навукі.

businessinsider.com.pl/вх