Беларуская Служба

Каментатар пра польскіх футбалістаў: яны выглядалі як група музыкаў, якія заскочылі не ў той вагон

24.06.2024 17:56
Палякі перасталі быць сапраўднай камандай.
    .
Капітан польскай зборнай Роберт Левандоўскі. Фота: PAP/Leszek Szymański

Польшча апошняй прайшла адбор на футбольны чэмпіянат Еўра-2024 і першай яго пакідае – піша Rzeczpospolita. Меркаваннем аўтара, гульцы выглядалі як група музыкантаў, якія ў апошні момант заскочылі ў трамвай, які рухаўся. Выйшлі на другім прыпынку, калі зразумелі, што заскочылі не ў той вагон – тут граюць музыкі філармоніі, а яны ўмеюць толькі на губным гармоніку. Яны выглядалі так, быццам нават не ведаюць нот. З самага пачатку фаны не чакалі нічога вялікага ад зборнай Польшчы. І гэтыя чаканні апраўдаліся.

Аўтар тэксту Стэфан Шчэплэк (Stefan Szczepłek) быў трохі здзіўлены, што футбалісты не ведаюць, як выглядалі іншыя матчы. На яго думку, назіранне за супернікам, з якім сустрэнешся праз некалькі дзён, павінна быць абавязкам польскіх трэнераў і прадстаўнікоў зборнай. Гэта таксама іх праца.

Калі пасля матчу з Нідэрландамі палякі пачалі думаць пра гульню з Аўстрыяй, яны ўжо начыталіся інтэрнэту і газет, таму, магчыма, лічылі, што яны дастаткова добрыя, каб не баяцца такога суперніка. Пасля матчу з Галандыяй была надзея, што зборная, нават калі не выйдзе з групы, пакіне добрае ўражанне. Аднак параза з Аўстрыяй паказала, што з Францыяй палякі згуляюць толькі за гонар.

Палякі перасталі быць сапраўднай камандай. Без Роберта Левандоўскага яны гулялі хаатычна, а з ім не было лепш. Ці Левандоўскі становіцца цяжарам для каманды? Унутры каманды ніхто не хоча пра гэта казаць, але ўсё часцей гучаць галасы, што Левандоўскі, які раней, будучы ў добрай форме, быў каркасам зборнай, цяпер становіцца цяжарам. Таму што харызма ў яго засталася, але спартыўны ўзровень упаў.

нг