Беларуская Служба

Вена трэці раз прызнаная найлепшым горадам у свеце для жыцця

01.07.2024 19:04
У рэйтынгу даследаваўся ўзровень жыцця ў 173 гарадах свету.
Wiedeń
WiedeńShutterstock/Calin Stan

Вена, сталіца Аўстрыі з багатай гісторыяй і культурай, трэці раз прызнаная самым найлепшым горадам у свеце для жыцця. Такім чынам, Вена перамагла дацкі Капенгаген і швейцарскі Цюрых, якія размясціліся адразу за ім. Нягледзячы на дамінаванне ў рэйтынгу еўрапейскіх метраполій, эксперты адзначаюць рост сацыяльнай напружанасці на кантыненце, паведамляе польскі партал Onet.

Рэйтынг, апрацаваны Economist Intelligence Unit, даследаваў 173 гарады ва ўсім свеце, ацэньваючы іх з пункту гледжання стабільнасці, аховы здароўя, культуры і навакольнага асяроддзя, адукацыі ды інфраструктуры. Вена, вядомая сваёй культурнай спадчынай і высокай якасцю жыцця, атрымала высокі бал у катэгорыях стабільнасці, аховы здароўя, адукацыі і інфраструктуры.

Вена выйграла рэйтынг трэці раз. Аўстрыйская сталіца ўжо была прызнаная найлепшым горадам для жыцця ў свеце ў 2018-20 гадах. Аднак, нягледзячы на поспех Вены, у Заходняй Еўропе як рэгіёне зафіксавана зніжэнне стабільнасці. Прычыны – рост колькасці пратэстаў, ультраправы экстрэмізм, сельскагаспадарчая палітыка ЕС і супрацьдзеянне міграцыі. Гэтая сацыяльная напружанасць з'яўляецца прыкметай росту хваляванняў у рэгіёне.

Іншыя гарады ў першых радках рэйтынгу ўключалі Мельбурн у Аўстраліі і Калгары ў Канадзе. З іншага боку, з-за працяглага канфлікту ў Ізраілі Тэль-Авіў значна апусціўся ў спісе.

Дзясятка найлепшых гарадоў для жыцця выглядае наступным чынам:

1. Вена, Аўстрыя

2. Капенгаген, Данія

3. Цюрых, Швейцарыя

4. Мельбурн, Аўстралія

5. Калгары, Канада

6. Жэнева, Швейцарыя

7. Сіднэй, Аўстралія

8. Ванкувер, Канада

9. Осака, Японія

10. Окленд, Новая Зеландыя