Беларуская Служба

У Германіі становіцца менш голых целаў на пляжы. Адлюстраванне змяншэння ўзроўню лібералізму?

07.07.2024 08:05
Аматары такога адпачынку б’юць трывогу, што знікае нямецкая культуру свабоды цела.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Віталь Парубаў

У выданні Polityka шырока абмяркоўваецца тэматыка нудысцкіх пляжаў. Гэта толькі на першы позірк лёгкая летняя тэма, на самой справе яна мае больш глыбокае значэнне. Гаворка ідзе пра Германію, дзе колькасць нудыстаў рэзка скарачаецца. Аматары такога адпачынку б’юць трывогу, што знікае нямецкая культуру свабоды цела. Нямецкая Асацыяцыя культуры свабоднага цела паведамляе, што за апошнія гады колькасць членаў скарацілася на палову, да 34 тысяч. Гэта можа азначаць, што нямецкае грамадства становіцца менш ліберальным.

Што сумеснага паміж любоўю бегаць з голай попай па пляжы і лібералізмам? Сувязь ёсць. Для нямецкай культуры гэта важная частка яе тоеснасці, але натурызм перажывае крызіс. Пра гэта нават пішуць у замежнай прэсе. Магчыма, свету патрэбныя веды, што існуе на планеце месца, з аднаго боку сучаснае і цывілізаванае, але з другога боку там можна свабодна загараць галышом на пляжы.

Культура свабоднага цела ў Германіі прыходзіць у заняпад. Прыходзіцца закрываць чарговыя нудысцкія пляжы. Праўда, немцы цалкам не намераныя адмаўляцца ад адпачынку без вопраткі. Паводле статыстыкі, 17 млн мужчын і 13 млн жанчын у гэтай краіне рэгулярна наведваюць саўну.

Няма сумнення, што адносіны немцаў да голага цела змяняецца ў выніку зменаў, якія адбываюцца ў грамадстве. Гэта і мадыфікацыя схем адносін паміж прадстаўнікамі розных полаў, і межаў цялеснага кантакту з дзецьмі, дэбаты пра небінарнасць ці ўплыў мультыкультурнасці.

Выданне апісвае стаўленне да голага цела таксама ў іншых краінах Еўропы. Напрыклад, у Швецыі ды агулам скандынаўскіх краінах людзі здаўна спакойна адносяцца да галізны. Але і там гэта мяняецца, у прыватнасці, у выніку масавага наплыву іншаземцаў, часта з зусім іншай культуры, дзе жанчыны нават не могуць увайсці ў басейн у прысутнасці незнаёмага мужчыны.

Змены адбываюцца таксама ў выніку развіцця сацсетак. Шмат сучасных людзей стварае вобраз ідэальнага цела на падставе таго, што яны бачыць у інтэрнэце. Многія вельмі баяцца, што іх цела на здымку выглядае недастаткова прыгожа. А яшчэ больш іх пужае, што іх няўдачны здымак трапіць у сеціва. Магчыма, таму ліберальныя францужанкі ці італьянкі ўсё радзей загараюць топлес на пляжах.

нг