Краіны, якія развіваюцца, як правіла, маюць самы высокі ўзровень захворвання ракам палавога члена, але колькасць выпадкаў таксама расце ў большасці еўрапейскіх дзяржаў. Эксперты папярэджваюць, што старэнне насельніцтва зʼяўляецца адным з асноўных фактараў рызыкі развіцця рака пеніса. А насельніцтва Еўропы старэе, паведамляе партал Onet.pl.
Фактарамі рызыкі таксама зʼяўляюцца звужаная крайняя плоць, недастатковая гігіена палавых органаў і курэнне. Рак палавога члена рэдка сустракаецца ў людзей, якія былі абрэзаныя пры нараджэнні.
Больш чым у 90% за анкалагічнае захворванне чэлеса адказваюць плоскаклетачныя клеткі скуры палавога члена. Іншыя злаякасныя пухліны, такія як меланома, базаліёма або саркома, сустракаюцца радзей. Як адзначаюць медыкі, прычынай прыкладна паловы выпадкаў плоскаклетачнага рака зʼяўляецца вірус папіломы чалавека (ВПЧ).
ВПЧ-16, найбольш распаўсюджаны від віруса высокай рызыкі, можа выклікаць злаякасныя новаўтварэнні ў тканках пеніса або шыйкі маткі, рота, горла, похвы і анусу. Гэта, напэўна, самы канцэрагенны вірус ВПЧ. На шчасце, вакцыны супраць ВПЧ ужо зрабілі вялікую працу па скарачэнні выпадкаў рака шыйкі маткі. Важна нагадваць аб гэтай форме прафілактыкі і заклікаць да вакцынацыі супраць ВПЧ.
Як паказвае вопыт лекараў, колькасць выпадкаў анкалогіі палавога члена расце, і паставіць дыягназ вельмі складана. Чаму? Бо многія мужчыны саромеюцца ісці да лекара і па дапамогу звяртаюцца, калі хвароба знаходзіцца на сурʼёзнай стадыі.
Лячэнне рака палавога члена заключаецца ў выдаленні анкалагічных тканак з дапамогай лазера або мікрахірургіі. Дадаткова выкарыстоўваецца хіміятэрапія і радыетэрапія. Аднак некаторыя пухліны дрэнна рэагуюць на лячэнне, і часам неабходная ампутацыя пеніса. Нядаўна ў рэпартажы BBC гаварылася, што ў Бразіліі – адзін з самых высокіх паказчыкаў ампутацыі чэлеса. Паводле Міністэрства аховы здароўя Бразіліі, з 2012 па 2022 год была зарэгістраваная 21 тыс. выпадкаў захворвання ракам палавога члена. У выніку больш чым 4 тыс. мужчын памерла. За апошняе дзесяцігоддзе было праведзена больш за 6 тыс. 500 ампутацый пенісаў, што ў сярэднім дае два ў дзень.
вс