Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: Смажым блінчыкі з тварагом і яблыкамі (РЭЦЭПТ)

16.07.2024 06:03
Гэтая страва лёгкая, арыгінальная і карысная – яна прыемна здзівіць сям'ю і гасцей.
Аўдыё
  • Смажым блінчыкі з тварагом і яблыкамі
Мукаshutterstock.com/Ivan Galashchuk

Інгрэдыенты

250 г тварагу

3 яйкі

1 сталовая лыжка ванільнага цукру

1 кіслы яблык

2 сталовыя лыжкі цукровай пудры

4 сталовыя лыжкі мукі (з вярхом)

1/2 чайнай лыжкі карыцы

Гатаванне

Тварог разатрыце ў місцы з жаўткамі (бялкі пакіньце) і ванільным цукрам.
Яблык ачысціце і натрыце на буйной тарцы, дадайце да тварагу і перамяшайце. Затым дадайце муку і яшчэ раз старанна перамяшайце.
Узбіце бялкі з цукровай пудрай. Дадайце да тварожнай масы і асцярожна перамяшайце.

Выкладзеце порцыю цеста (прыкладна 2 сталовыя лыжкі) на разагрэтую патэльню і сфармуйце блінчык. Смажыць можна на алеі альбо сметанковым масле.

Смажце на сярэднім агні, пакуль блінчык не стане залаціста-карычневым (прыкладна 2-3 хвіліны), затым перавярніце на другі бок.

Падаючы, пасыпце цукровай пудрай і карыцай, па жаданні паліце кляновым сіропам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец