Беларуская Служба

Спіс святочных дзён у Польшчы можа павялічыцца

08.08.2024 11:15
«Грамадзянская кааліцыя» прапануе заснаваць дзень памяці, прысвечаны знішчэнню людзей з псіхічнымі расстройствамі падчас вайны.
 a .
Будынак Сеймa Польшчы.By I, Kpalion, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=2247495

Дэпутаты ўрадавай «Грамадзянскай кааліцыі» прапануюць заснаваць дзень памяці, прысвечаны знішчэнню людзей з псіхічнымі расстройствамі. Сваю прапанову адносна новага дня маюць і левыя сілы, паведамляе Rzeczpospolita.

22 верасня 1939 года пачалося знішчэнне пацыентаў Нацыянальнага псіхіятрычнага інстытуту ў Кацбарове(Kocborowo) ў Памераніі. У той жа дзень нацысты забілі 88 хворых, а ўсяго з верасня 1939 па студзень 1941 года - амаль 1 700.

Дэпутаты ад «Грамадзянскай кааліцыі» хочуць ушанаваць гэтую трагічную падзею і заснаваць Дзень памяці ахвяр знішчэння людзей з псіхічнымі расстройствамі ў акупаванай Польшчы падчас Другой сусветнай вайны. Праект рэзалюцыі па гэтай справе яны перадалі на разгляд Сейма.

«Знішчэнне псіхічнахворых падчас Другой сусветнай вайны ў акупаванай Польшчы паклала пачатак генацыдным злачынствам Трэцяга рэйха», - пераконваюць заяўнікі.

Дэпутат ад Гданьскага аддзела кааліцыі і прадстаўнік заяўнікаў Пётр Адамовіч паведаміў, што ягоны клуб падаваў падобны праект яшчэ падчас першага тэрміну праўлення ўрада «Права і справядлівасці».

У сваю чаргу ў лістападзе дэпутаты ад левых сілаў унеслі законапраект аб заснаванні Дня прэзідэнта Габрыэля Нарутовіча, які прапануецца адзначаць 16 снежня, то бок у гадавіну забойства палітыка.

Таксама ў лістападзе дэпутаты апазіцыйнай правай партыі «Суверэнная Польшча» падалі праект заснавання Нацыянальнага дня Замойскага паўстання і памяці дзяцей Замойшчыны.

Аднак, як заўважае выданне Rzeczpospolita, зараз актыўнасць дэпутатаў у гэтай сферы значна меншая, чым падчас улады кааліцыі правых сілаў.

аз

За 36 еўра за авіябілет туды-назад па Еўропе – дзе, як і за колькі палякі плануюць адпачываць летам

10.06.2024 19:02
Амаль 60% палякаў плануюць летні адпачынак з бюджэтам у амаль 700 еўра на чалавека.