Беларуская Служба

XVII летнія Паралімпійскія гульні ў Парыжы. «Мы такія ж спартсмены»

21.08.2024 11:19
28 жніўня паралімпійцы пачнуць барацьбу за медалі XVII летніх Паралімпійскіх гульняў у Парыжы.
Аўдыё
  • XVII летнія Паралімпійскія гульні ў Парыжы. «Мы такія ж спартсмены»
Каманда польскіх фехтавальшчыкаў на Паралімпійскіх гульнях PAP/Piotr Nowak

Польская зборная складаецца з 84 спартсменаў. Праца паралімпійцаў такая ж складаная, як і ў выпадку спартсменаў без інваліднасці, аднак паралімпіяда не карыстаецца ажно такой папулярнасцю.

XVII летнія Паралімпійскія гульні пройдуць у Парыжы з 28 жніўня па 8 верасня. 84 польскія спартсмены будуць спаборнічаць у 15 з 22 дысцыплін.

Гасцямі Польскага радыё былі сцяганосцы польскай паралімпійскай зборнай. Імі будуць штурхальніца ядра Люцына Карнобыс і скакун у вышыню Мацей Лепято.

Люцына Карнобыс — двухразовая віцэ-чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў, чэмпіёнка свету і Еўропы ў штурханні ядра, шматразовая прызёрка, якая з 2011 года займае месца на п'едэстале найважнейшых спаборніцтваў. Мацей Лепято — скакун у вышыню. Ён рэкардсмен свету, з трох папярэдніх гульняў ён вярнуўся з алімпійскім медалём, двойчы — з золатам.

-Гэта вялікі гонар. Сцяганосцамі выбіраюцца спартсмены, якія маюць выдатныя спартыўныя вынікі і адрозніваюцца бездакорным стаўленнем да спорту, - гаварыў Мацей Лепято.


Люцына Карнобыс Люцына Карнобыс

Апошнія дні перад алімпіядай – гэта дні адпачынку. - На жаль, - кажа Люцына Карнобыс:

-На жаль, гэта больш час адпачынку. Гэта час, калі мы ўваходзім у сілу, дынаміку, хуткасць. Ёсць тры трэніроўкі на два дні. Я вельмі не люблю гэтага перыяду. Я люблю, калі мы вельмі інтэнсіўны трэніруемся. А найбольш не люблю тыдзень да старту, бо цела павінна ўвогуле адпачываць, набіраць лёгкасці. Мая апошняя трэніроўка будзе праходзіць два дні да старту. Потым усё цалкам далікатна, літаральна некалькі штуршкоў. Гэта дні, калі мы больш шліфуем форму, засяроджваемся выключна на тэхнічных элементах. Сіла была выпрацаваная раней, таму цяпер толькі хуткасць. І вельмі важная – праца з галавой. Сёння алімпійскія гульні паказваюць, што праца з псіхікай вельмі важная.

Зборная Польшчы на ​​XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы складаецца з 84 спартсменаў – 41 жанчыны і 43 мужчын. Дзевяць з іх будуць спаборнічаць пры падтрымцы памочніка, пілота або гіда. Палякі будуць спаборнічаць у 15 з 22 дысцыплін, якія ўваходзяць у праграму мерапрыемства.

З моманту першага польскага выступлення ў 1972 годзе палякі заваявалі 798 медалёў. На апошніх Паралімпійскіх гульнях у Токіа ў 2021 годзе зборная Польшчы заваявала 24 медалі — сем залатых, шэсць сярэбраных і 11 бронзавых.

Мацей Лепято падкрэслівае, што польскі паралімпійскі спорт – гэта прафесіяналы:

-Важна ўзгадаць, што наш паралімпійскі спорт з году ў год, з алімпіяды на алімпіяду становіцца ўсё больш прафесійным. Гэта адбываецца ў хуткім тэмпе, а ўзровень на кожных гульняў усё вышэйшы. Можна прынамсі ўзгадаць, што ў нас ёсць спартсмены, якія бегаюць з вынікам менш за 11 секунд на 100 метраў, ёсць жанчыны, якія скачуць больш за 6 метраў у даўжыню. Ці, як у маім выпадку, я скакун у вышыню, і мой жыццёвы рэкорд гэта 222 см. Гэта пацвярджае, што мы кажам пра прафесійны спорт. І працэс падрыхтоўкі нічым не адрозніваецца ад нашых традыцыйных алімпійцаў.

Адначасова спартсмены заўважаюць істотную розніцу ў падыходзе да абодвух алімпіяд.

-Мяне сапраўды пужае, што зацікаўленасць нашымі алімпійскімі гульнямі значна меншая. Думаю, адной з прычын з’яўляецца непрыкметнасць у СМІ. Калі нехта не ведае, на чым палягае наш спорт, то ён нічога не разумее. А, напрыклад, Мацек скакаў з цалкам здаровымі спартсменамі на Чэмпіянаце Польшчы і здабываў медалі. Таму мы такія ж самыя спартсмены і, канешне, мы б хацелі, каб нас паказывалі. Я радуюся, што з кожным годам нас паказваюць у тэлевізіі крыху больш, але больш дыскусія прысутная ў сацыяльных сетках. Там нас бачна больш выразна. Мы, самыя спартсмены, павінны клапаціцца аб тым, каб нас больш і лепш бачылі, - гаворыць Люцына Карнобыс.

Мацей Лепято Мацей Лепято

Мацей Лепято прызнае, што адным з яго найбольш нелюбімых слоў, якія выкарыстоўваць у СМІ і дыскусіях у дачыненні да паралімпійцаў, з’яўляецца словы: “адважны спартсмен”:

- Гэта адразу паказвае стаўленне да гэтага спорту. Маўляў, супер, што яны выйшлі з дому і нешта робяць. Я займаюся прафесійным спортам ужо 20 гадоў, трэніруюся і са здаровымі спартсменамі і ў паралімпійскім асяроддзі, і магу сказаць, што нашая падрыхтоўка нічым не адрозніваецца ад традыцыйнай, тут тыя ж самыя схемы, такія ж трэніроўкі. Нават больш, я б дадаў у нас творчы элемент. Усе элементы спорту асобы без інваліднасці неабходна прыстасаваць да канкрэтнага абмежавання, да канкрэтнай дысцыпліны. Таму нашыя трэнеры павінны быць значна больш творчыя. З пункту гледжання заўзятараў, у нас больш відаў спаборніцтваў, больш шанцаў на медалі.

Паралімпійскія гульні ўпершыню прайшлі ў Рыме, у 1960 годзе, з удзелам 400 спартсменаў з 23 краін. З таго часу яны праводзяцца кожныя чатыры гады.

У 1976 годзе ў Швецыі прайшлі першыя ў гісторыі Паралімпійскіх зімовыя гульні, якія, як і летнія, праводзяцца кожныя чатыры гады і ўключаюць у сябе цырымонію адкрыцця і цырымонію закрыцця Паралімпійскіх гульняў.

Пачынаючы з 1988 года паралімпіяда праходзіць у тых жа гарадах і месцах, што і Алімпійскія гульні.

ав

слухайце аўдыё